Кругавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кругавец
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 249 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′48″ пн. ш. 30°18′27″ у. д. / 52.78° пн. ш. 30.3075° у. д. / 52.78; 30.3075Каардынаты: 52°46′48″ пн. ш. 30°18′27″ у. д. / 52.78° пн. ш. 30.3075° у. д. / 52.78; 30.3075
Кругавец на мапе Беларусі
Кругавец
Кругавец
Кругавец

Кругаве́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Рудзенка. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 249 чал. (2004). Знаходзіцца за 31 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 62 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 3 ветракі. У 1909 годзе 1318 дзесяцін зямлі. У 1911 годзе ў наёмнай хаце была адкрытая школа.

У 1926 годзе заснаваная масласыраварная талака. У 1930 годзе арганізаваны калгасы імя С. М. Будзёнага і «Ленінец», працавалі цагельня, 2 кузьні, торфаздабыўная талака (50 працоўных). 66 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Кароткі час у чэрвені 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]