Перайсьці да зьместу

Колас (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колас
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 4 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′16″ пн. ш. 30°21′57″ у. д. / 52.80444° пн. ш. 30.36583° у. д. / 52.80444; 30.36583Каардынаты: 52°48′16″ пн. ш. 30°21′57″ у. д. / 52.80444° пн. ш. 30.36583° у. д. / 52.80444; 30.36583
Колас на мапе Беларусі
Колас
Колас
Колас

Ко́лас[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 62 км ад Гомелю.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж чыгункі.

Заснаваны напачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 17 двароў. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.