Перайсьці да зьместу

Шчытнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчытнае, трансьліт. Ščytnaje
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Жлобінскі
Сельсавет Пірэвіцкі
Першыя згадкі 1923
Часавы пас
Каардынаты 52°43′47,60″ пн. ш. 30°13′58,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2334
Нумарны знак 3
Шчытнае на мапе Беларусі ±
Шчытнае
Шчытнае
Шчытнае
Шчытнае
Шчытнае
Шчытнае

Шчы́тнае[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1 чал. (2010). Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 64 км ад Гомелю.

На поўдні і ўсходзе мяжуе зь лесам.

Выяўленыя археолягамі паселішчы позьняга мэзаліту (VI—IV-я стагодзьдзі да н. э., за 3 км на захад ад вёскі), паселішча эпохі нэаліту (IV—III-я тысячагодзьдзі да н. э., за 3 км на захад ад вёскі), паселішчы каменнага веку (за 2,7 км на захад ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Сучасная вёска заснаваная ў 1923 годзе, калі ў выніку парадкаваньня земляў вёскі Скепня быў створаны пасёлак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 2 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
  2. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.