Сапліцы
Сапліцы лац. Saplicy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Карэліцкі |
Сельсавет: | Райцаўскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1596 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′39.998″ пн. ш. 26°3′33.998″ у. д. / 53.39444389° пн. ш. 26.05944389° у. д.Каардынаты: 53°23′39.998″ пн. ш. 26°3′33.998″ у. д. / 53.39444389° пн. ш. 26.05944389° у. д. |
± Сапліцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Саплі́цы (польск. Soplicowo) — колішняя вёска ў Беларусі[1], сёньня не існуе. Знаходзілася на тэрыторыі сёньняшняга Райцаўскага сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова вёска (дакладней — засьценак) называлася Сапліца, Сапліцы ці Сопліцы][3][4][5]. Падчас знаходжаньня засьценку ў складзе Расейскай імпэрыі поруч зь іншымі найменьнямі вёскі[6] зьяўляецца таксама назва Сапліцава (польск. Soplicowo)[7], якая выкрастыўвалася ў тым ліку ў Міжваеннай Польшчы[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Засьценак Сапліцы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага уваходзіў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Засьценак належаў да Сапліцаў (Сопліцаў)[9]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні, зьяўлялася шляхецкай ваколіцай[10][11].
Вёска Райца, якая знаходзілася побач Сапліцаў належала брату каханай Адама Міцкевіча Марылі — Юзэфа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафэсарам Кракаўскага ўнівэсітэту Адамам Жултоўскім.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сапліцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапліцы абвяшчалаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі засьценак увайшоў ў склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сапліцы апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Сапліцы ўвайшлі ў склад гміны Цырын Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у засьценку ў 1921 годзе жыло 29 жыхароў, сярод якіх 23 былі каталікамі, 6 праваслаўнымі[13].
У 1939 годзе Сапліцы ўвайшлі ў склад БССР. У 1987 г. Сапліцы былі канчаткова зьнесены й перасталі існаваць.
Сапліцава ў культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сапліцы ўзгадаў Адам Міцкевіч у ’’Пане Тадэвушы’’[14][15][16]. Уласна ад Сапліцаў ці ад ад прозьвішча ўладальнікаў Сапліцаў Міцкевіч узяў назву месца дзеяньня паэмы. Аднак засьценак быў не адзіным прататыпам міцкевічаўскага Сапліцава[17][18].
Вядома, што Адама Міцкевіча зьвязвалі сваяцкія сувязі з сапраўднымі гаспадарамі мястэчка. Сапліцы (польск. Saplіcowіe)былі ў сваяцтве з уладальнікамі суседніх Горбатавічаў Міцкевічамі праз шлюб Адама Міцкевіча (стрыечнага дзеда паэта) зь Вікторыяй Сапліцай у 1779 г.[19]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 1990 Квадрат N-35 топографических карт
- ^ Публічная кадастравая мапа Рэспублікі Беларусі
- ^ Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
- ^ Horbatowicze. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
- ^ Władysław Makarski: O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu
- ^ Мапа Шубэрта
- ^ Soplicowo, pow. nowogródzki, [w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XI: Sochaczew — Szlubowska Wola, Warszawa 1890, s. 76.]
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923, s. 47.

- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Województwo Nowogródzkie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923, s. 47.
- ^ Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
- ^ Horbatowicze. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
- ^ Soplicowo, pow. nowogródzki, [w: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XI: Sochaczew — Szlubowska Wola, Warszawa 1890, s. 76.]
- ^ Soplicowo. Słownik tematyczny języka poematu Adama Mickiewicza «Pan Tadeusz»
- ^ Władysław Makarski. O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu. «Roczniki». 6, 2002. Paryż: Polska Akademia Nauk. Stacja Naukowa w Paryżu.
- ^ Władysław Makarski: O nazwisku Mickiewicz czyli o pochodzeniu naszego wieszcza po mieczu
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|