Тадэвуш Сапліца
Тадэвуш Сапліца — галоўны герой эпічнай паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», сын Яцака Сапліцы, пляменьнік Судзьдзі, спадчыньнік Сапліцава. Малады, прыгожы, закаханы ў Зосю, уплятаецца ў пэрэпэтыі каханьня зь яе апякункай Талімэнай. У рэшце рэшт заручаецца з Зосяй.
Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Яцака Сапліцы. Нарадзіўся, верагодна, у 1791 годзе. Тадэвушам яго назвалі ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя вайны 1792 году (адзін са шматлікіх анахранізмаў у паэме, сын Яцака нарадзіўся на год раней да таго, як слава Касьцюшкі разыйшлася па ўсёй Літве). Рана асірацеў. Бацька, уцякаючы за мяжу даручыў выхаваньне сына свайму малодшаму брату. Тадэвуш, перакананы ў бацькавай сьмерці, падрастае, атачоны клопатам да яго ўсіх жыхароў Сапліцава. Малы Сапліца выклікае спачуваньні нават у Гервазы.
Юнацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў вучобу ў Віленскім унівэрсытэце. У час завязкі сюжэту Тадэвушу ўжо дваццаць год, вяртаецца са школы па выкліку Судзьдзі, свайго дзядзькі. Тадэвуш малады й прыгожы. Убачыўшы Зосю ўпершыню, адразу ж у яе закахаўся. Ад бацькоў у спадчыну атрымаў чэрствасьць і фізычную моц, як і ўсе ў родзе Сапліцы, якія, як вядома, былі крэпкія, дужыя, моцныя й здатныя да салдацкае службы, але менш ахвочыя да навукі. Тадэвуш не адрозьніваўся ад сваіх продкаў:
|
У часы навучаньня Тадэвуш ірвецца перадусім да «сваволі» і свабоды. Каханьне да Зосі, саперніцтва з Храбям, агульнае паляваньне — ва ўсёй гэтай мітусьні Тадэвуш да канца ня можа ўцяміць, што стрэўся пад адным дахам з Яцакам, сваім сапраўдным бацькам. Але бацька да апошняга моманту не дазваляе раскрыць сваю таямніцу.
Малады патрыёт, які шануе абрады й традыцыі, нясе таксама новыя вартасьці — падчас урачыстых заручынаў ён распрыгоньвае сялянаў:
|
Далейшы лёс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тадэвуш вяртаецца ў Сапліцава ўжо афіцэрам (з рукою на перавязі), хутка яго адкамандыроўваюць у дзевятнаццаты полк уланаў, які фармуецца ў Наваградку. Пра гэты полк вядома толькі тое, што ён браў удзел у маскоўскім паходзе і быў разьбіты пад Сераковам. Падчас расфармаваньня палка ў 1814 годзе там засталося толькі 5 афіцэраў, 22 жаўнера й унтэр-афіцэра. З гэтага, і ранейшага ўпамінаньня вынікае, што Тадэвуш не застаўся на бацькоўскай зямлі. Невядома, ці памёр, ці эміграваў, ці, як і шматлікія, уцёк, каб не паказвацца на вочы ўладзе й схаваўся дзесьці ў далёкіх сваякоў.
У тэатры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Тадэвуша выконвае Павал Харланчук.
|