Гервазы (Пан Тадэвуш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гервазы (ён быў гэта) ўміг натоўп расьціснуў,
К сярэдзіне пралез, Сьцізорыкам зноў бліснуў
I, вастрыё схіліўшы ўніз, сказаў: "Мой пане,
Сьцізорык Розачцы прыносіць прывітаньне!
(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 7, Нарада).

Гервазы — адзін з герояў паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.

Верны слуга Гарэшкаў, ваяваў з Маскалямі на баку Стольніка, пакляўся помстай на родзе Сапліцаў за сьмерць свайго пана, якому верна служыў да самай сьмерці Яцака. Славіўся мужнасьцю і уменьнем біцца на шаблях. За вялікую шаблю, якой ён ваяваў, яго празвалі Сьцізорыкам. Падбухторваў Графа да вайны за замак і разам зь ім арганізаваў заезд на Сапліцова. Пасьля таго як ксёндз Робак уратаваў яму і Графу жыцьцё, Гервазы прабачыў Яцака, які прыкрываўся пад постацьцю бэрнардынца.

Імаверным прататыпам гэтага пэрсанажа «Пана Тадэвуша» мог быць дзед Адама Міцкевіча, Мацей Маеўскі[1].

У спэктаклі «Пан Тадэвуш» рэжысэра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Гервазага выконваў Ігар Дзянісаў[2].

  1. ^ З маці ліцвінкі: знойдзеныя новыя дакументы, якія ўдакладняюць радавод Адама Міцкевіча
  2. ^ Аднаўленне памяці пра Літву-Беларусь