Талімэна (Пан Тадэвуш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вось гэтак з посахам Судзьдзя палянай крочыў.
Перш чым прысесьці, к Талімэне прыступіцца,
Нагнуўся, рукі вымыў зь берага ў крыніцы,
Апёрся на слановай булдавешцы кія,
На камень сеў і словы стаў казаць такія:
(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 3, Заляцаньні).
Талімэна аўтарства Апалінара Катовіча(pl)

Талімэна — адна з гераіняў эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Дальняя сваячка Судзьдзі, апякунка Зосі, тыповая модная дама, якая шукае мужа. Фліртуе з Тадэвушам, Графам і Асэсарам, бярэцца шлюбам з Рэгентам. Зьвяртае на сябе ўвагу сваёй прыгажосьцю, здольнасьцю элегантна апранацца й шляхетнасьцю паводзінаў. Гэта пажылая жанчына з чорнымі валасамі, чорнымі вачыма й бледнай скурай.

Жыла ў Пецярбургу і ганарыцца сваім веданьнем Расеі, а таксама ейнымі вялікапанскімі сувязямі. Пазбаўленая пачуцьця партыятызму, цэніць замежнае, ня бачыць нічога кепскага ў тым, што яна робіць сваю кар’еру ў Маскве. Любіць размаўляць пра літаратуру, жывапіс, скульптуру, музыку й танцы як тыповая салённая львіца. Цэніць выключна замежнае мастацтва (францускую літаратуру, італьянскі жывапіс), яе эстэтычныя захапленьні супадаюць з густамі Графа. Стала пазыруе дзеля дасягненьня сваёй мэты. Нягледзячы на ўсё, гэтая гераіня не зьяўляецца нэгатыўным пэрсанажам, яе роля ў паэме больш камічная.

Нельга казаць, што яна здраджвае бацькаўшчыне — яе сьвет абмежаваны, яна ня мае ў ім месца на такія катэгорыі. Талімэна шчыра любіць Зосю й жадае ёй дабра. Хоць Тадэвуш ашукаў яе і кінуў, яна ня хоча, каб ён сабе шкодзіў. Нягледзячы на раны, прыніжэньні й рэўнасьць, яна вялікадушна згаджаецца на шлюб Тадэвуша й Зосі.

Стылізуецца як асоба этэмерная, ідэалістка, у рэчаіснасьці яна не шукае паэтычнага палюбоўніка, ёй патрэбны муж.

У спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Талімэны выконвалі Юлія Шпілеўская і Сьвятлана Анікей.