Судзьдзя Сапліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
І бачыць дзіва! Робак і Судзьдзя стаялі
Ў абдымках на каленях у сьлязах і ў жалі.
Ксёндз Робак з плачам рукі цалаваў Судзьдзёвы,
А пан Судзьдзя туліўся да яго бяз слова.
(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 8, Заезд).

Судзьдзя Сапліца — пэрсанаж з эпічнай паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Прыходзіцца дзядзькам Тадэвушу й малодшым братам Яцаку Сапліцы, якога ніколі ня бачыў. Вучыўся ў езуіцкай школе, але адукацыю здабыў ў час дзесяцігадовай службы ў бацькі Падкаморага — Ваяводы. У маладосьці быў закаханы ў Марту Грачэшанц, дачку Вайскоўца. Пасьля яе сьмерці ня зьвязваўся зь ніводнай жанчынай. Клапаціцца за выхаваньне Тадэвуша й разам з Талімэнай зьяўляецца апекуном Зосі. За забойства Стольніка Гарэшкі ягоным братам прыняў ад Маскалі замак Гарэшкаў.

Зьяўляецца добрым гаспадаром, уласнаручна даглядае ўсю маёмасьць. Ня крыўдзіць хлопцаў, клапаціцца за іх зямлю, не перагружаецца празьмернай працай (кажа трэба працаваць ад сьвітаньня да заходу сонца):

«Пан сьвету знае, колькі працаваць нам трэба.
Калі яго работнік, сонца, сыдзе зь неба,
Пара і селяніну падавацца з поля»,-
Так пан Судзьдзя казаў заўжды...

— Адам Міцкевіч, Пан Тадэвуш, Кніга 1, Гаспадарка. 200—204

Не кажа хлопцам кланяцца «у калені». Часам сядае зь імі за адным сталом, згодна старому звычаю. Зьўляецца добрым палякам, а яго двор — апора польскасьці. Бароніць старыя шляхецкія парадкі й ня любіць іншаземшчыны, прытрымліваецца старых звычаяў, шануе гасьцей, ладзіць паляваньні й банкеты на стары манер. Патрыёт, прыхільнік ідэі паўстаньня, шчыра радуецца навіне аб падрыхтоўцы да вайны, дапамагае шляхце пасьля бітвы з Маскалямі, з радасьцю прымае гасьцей (польскіх легіянераў). Яго недахопамі зьяўляецца палкасьць і звадніцтва, якія можна заўважыць падчас спрэчкі за замак.