Расейска-ўкраінская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам W (гутаркі | унёсак) у 22:41, 26 красавіка 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Крым на мапе Ўкраіны
Дата: з 26 лютага 2014
Месца: Сьцяг Украіны Украіна (Крымскі паўвостраў, акваторыя Чорнага і Азоўскага мораў)
Вынік: Расейская акупацыя Крыму,
дэ-факта — утварэньне Расеяй двух новых суб'ектаў фэдэрацыі й адной фэдэральнай акругі
Супернікі
Сьцяг Украіны Украіна
Камандуючыя
Колькасьць
Страты
1 забіты1 забіты
Агульныя страты
2 забітых

Расе́йская інтэрвэ́нцыя ва Ўкраі́не 2014 году (укр. російська інтервенція в Україні) — вайсковая інтэрвэнцыя Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну з мэтаю ўсталяваньня кантролю над Аўтаномнаю Рэспублікаю Крым і местам дзяржаўнага падпарадкаваньня Севастопаль, распачатая 26 лютага 2014 року[3]. 1 сакавіка Дзяржаўная дума Расейскай Фэдэрацыі падтрымала прапанову прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны[4]. Ва ўварваньні ўдзельнічаюць расейскія вайскоўцы[5] без апазнавальных знакаў. Як сьведчыць расейскі ведамасны мэдаль «За вяртаньне Крыму», расейскі захоп Крыму сіламі Міністэрства абароны Расеі пачаўся 20 лютага[6].

Расейскі ўрад матываваў неабходнасьць увядзеньня войскаў «абаронаю этнічных расейцаў у Крыме ад украінскіх экстрэмістаў, што прыйшлі да ўлады ў выніку Эўрамайдану». Расея не прызнала часовы ўрад Украіны, створаны пасьля адхіленьня ад пасады прэзыдэнта Януковіча, і працягвае лічыць яго адзіным легітымным прэзыдэнтам. Паводле заявы расейцаў, Януковіч сам папрасіў увесьці войскі ва Ўкраіну дзеля падтрымкі міру і парадку.

Украінскія вайскоўцы не ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з інтэрвэнтамі; улады абвясьцілі мабілізацыю рэзэрвістаў. На 13 сакавіка расейскія акупацыйныя войскі заблакавалі і вывелі з ладу 40 памежных украінскіх аб’ектаў, захапілі 20 збудаваньняў дзяржаўнай інфраструктуры, узялі ў аблогу 37 украінскіх вайсковых часьцей, яшчэ 4 — захапілі[7].

16 сакавіка ўсталяваныя расейскімі дэсантнікамі(en) 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён[прыбраць шаблён])[8] ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым правялі рэфэрэндум пра статус Крыму з махінацыямі і пасьлядоўным распальваньнем нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[9]. Тым часам міністры абароны Расеі і Ўкраіны дамовіліся аб 5-дзённым замірэньні да 21 сакавіка[10]. Аднак 18 сакавіка расейскае войска парушыла замірэньне нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Сымфэропалі, забіўшы аднаго і параніўшы 2 украінскіх вайскоўцаў[11]. Таксама з боку нападнікаў загінуў расейскі вэтэран другой чачэнскай вайны(en) 19992009 гадоў з Валгаградзкай вобласьці (Паўднёвая фэдэральная акруга)[12].

21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскага Крыму[13], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[14].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Военная техника проехала через Николаев и отправилась в пункт назначения (ВИДЕО)
  2. ^ Начальник російських військ каже, що наказ дав Путін з Януковичем, — ЗМІ
  3. ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
  4. ^ Путін оголосив Україні війну
  5. ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  6. ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
  7. ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Крыме 37 воінскіх часьцей у аблозе, чатыры — захопленыя акупантамі // Эўрарадыё, 13 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  8. ^ Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100-200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  9. ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  10. ^ Газэта па-ўкраінску. Украінскія і расейскія вайскоўцы дамовіліся пра перамір'е ў Крыме да 21 сакавіка // Наша Ніва, 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  11. ^ Украінская праўда. Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі прымяняць зброю // Наша Ніва, 18 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  12. ^ Валеры Буйвал. Маскоўская банда ў дзеяньні // Беларуская Салідарнасьць, 29 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
  13. ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
  14. ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі