Марская ахова Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Марска́я ахова Ўкраі́ны — структурнае падразьдзяленьне Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, асноўныя задачы якога зьвязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы Ўкраіны на моры і іншых водных прасторах.

Марскія часткі Дзяржаўнай памежнай службы ў складзе трох асобных брыгадаў памежных караблёў групаваліся ў Балаклаве (5 брыгада), Адэсе (18 брыгада) і Керчы (23 брыгада) (але ў сувязі з Крымскім крызісам месцы базаваньня будуць перагледжаныя). Арганізацыйна незалежныя і ў мірны час у склад ВМСУ не ўваходзяць. Сьцяг караблёў Марскіх частак уяўляе сабой нацыянальны сьцяг Украіны на зялёным фоне. Клясыфікацыя караблёў адрозьніваецца ад прынятай у ВМСУ. Карпусы караблёў і катэраў афарбаваны ў чорны, а надбудовы — у белы колер. На бартах нанесеныя колеры нацыянальнага сьцягу, на карму надпіс: «Марская ахова».

Зь ліпеня 1999 году караблям і катэрам марскіх частак нададзеныя бартавыя нумары зь літарамі ВG (Воrder Guard) у насавой частцы.