П’ер-Эмэрык Абамэянг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
П'ер-Эмэрык Абамэянг
П'ер-Эмэрык Абамэянг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 (30 гадоў)
Ляваль, Францыя
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Лёндан
Нумар 14
Моладзевыя клюбы
2006—2007
2007—2008
Бастыя
Мілян
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011
2008—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2013
2013—2018
2018—
Мілян
Дыжон
Ліль
Манака
Сэнт-Эт’ен
Барусія Дортмунд
Арсэнал Лёндан
0 (0)
34 (8)
14 (2)
19 (2)
87 (37)
144 (98)
21 (14)
Зборныя
2009
2012
2009—
Францыя (да 21)
Габон (алімп.)
Габон
1 (0)
3 (1)
57 (24)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 кастрычніка 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2018.

П’ер-Эмэрык Абамэянг (па-француску: Pierre-Emerick Aubameyang; нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 году, Ляваль, Францыя) — француска-габонскі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Арсэнал Лёндан» і нацыянальную зборную Габону на пазыцыі нападніка. Мае падвоенае францускае й габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамэянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габону й правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна й Вілі таксама прафэсійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмэрык, пачыналі кар’еру ў «Міляне».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ер-Эмэрык Абамэянг

У «Міляне» Абамэянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду францускім клюбам, хоць у 2007 годзе Абамэянг выйграў зь «Мілянам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым лепшым бамбардзірам турніра зь сям’ю галамі. За тры сэзоны ў арэндзе Абамэянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Міляне» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сэнт-Эт’ену». У «Сэнт-Эт’ене» Абамэянг канчаткова раскрыўся як гостры нападнік, з добрай хуткасьцю й тэхнікай, умелы гуляць як па флянгах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сьведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сэнт-Эт’ен» ва ўсіх турнірах. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Сэнт-Эт’ен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамэянг у гэтым сэзоне стаў сапраўдным лідэрам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2012—2013 гадоў 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сэзону Абамэянг заняў другой месца ў сьпісе лепшых бамбардзіраў францускай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў сьпісе лідэраў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня й выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамэянга ўвагу многіх клюбаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[1], «Напалі»[2], «Манака»[3] й «Баер»[4]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў эўра ў год[5]. 2 ліпеня 2013 году ўзьніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамэянга ў дортмундзкую Барусію, аб чым потым футбаліст і паведаміў.

3 ліпеня 2013 году П’ер-Эмэрык Абамэянг перайшоў у дортмундзкую «Барусію» за 13 мільёнаў эўра, заключыўшы кантаркт да 2018 году[6][7][8][9][10]. Спартовы дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансфэрам:

«Мы заключылі кантракт з Абамэянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам таньней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў эўра. Форвард хуткі й вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяньнях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[11].

Міжнарожная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ер-Эмэрык Абамэянг перад матчам за зборную Габону

Першапачаткова прадстаўляў моладзёвую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габону, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсьці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненьнем для зборнай Габону, а сам Абамэянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2010 годзе паўдзейнічаў у лёнданскай Алімпіядзе 2012 году, дзе за алімпійскую зборную Габону правёў усе тры матчы й забіў у адзін гол. Цяпер Абамэянг лідэр зборнай, за якую выступаў разам з футбалістам менскага «Дынама» Бруно Мбанангоем.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнт-Эт’ен:

Зборная Габону:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg П’ер-Эмэрык Абамэянгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў