Перайсьці да зьместу

Бруно Мбанангой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бруно Мбанангой
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1980(1980-07-15)[1][2] (45 гадоў)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005 Джэрба[d] 100 (19)
2005—2006 Эсперанс Зарзіс[d] 26 (7)
2006—2009 Дынама Менск 64 (16)
2009—2010 Сывасспор 17 (3)
2011—2012 Дынама Менск 46 (2)
2013—2016 Місіле[d]
2016—2017 105 Лібрэвіль[d]
2018 Аканда[d]
Зборныя
1999—2012 Габон 47 (4)

Бруно Мбанангой Зыта (па-француску: Bruno Mbanangoyé Zita; нар. 15 ліпеня 1980 году, Порт-Жантыль, Габон) — былы габонскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Габону.

Рана пачаў гуляць у футбол і неўзабаве трапіў у спэцыялізаваны цэнтар падрыхтоўкі футбалістаў у сталіцы Габону, горадзе Лібрэвіль. Там шэсьць гадоў правёў у камандзе «Пэтраспор», пазьней зьехаў у Туніс, дзе трапіў у каманду другога дывізіёну «Джэрба». Паказваючы гульню высокага ўзроўню, ужо ў наступным, 2005 годзе, выступаў за каманду першага дывізіёну «Зарзіс». У 2006 годзе Бруно заключыў чатырохгадовы кантракт зь менскім «Дынама». Амаль год пайшоў на адаптацыю й, пагуляўшы папярэдне за дубль каманды, ужо да сярэдзіны сэзону 2007 году Бруно зайграў у свой звыклы футбол. Як вынік, двойчы ў 2007 і 2008 гадах заўзятары «Дынама» прызнавалі Мбанангоя найлепшым гульцом каманды. У лістападзе 2012 году праз траўму сьпіны пакінуў «Дынама» і абвесьціў пра прыпыненьне кар’еры гульца[3].

За нацыянальную каманду выступае з 1999 году.

«Дынама» Менск:

  1. Bruno Mbanangoye // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Bruno Zita Mbanangoyé // FBref (анг.)
  3. Мбанангой попрощался с «Динамо» (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]