Руслан Аляхно
Руслан Аляхно | |
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1981[1] (43 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак |
Жанры | поп |
Вакал | драматычны тэнар[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Супрацоўніцтва | FBI-music |
Узнагароды | |
Сайт | www.alehno.ru |
Руслан Фёдаравіч Алехна (нар. 14 кастрычніка 1981, Бабруйск, БССР) — беларускі сьпявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканавец прадусарскага цэнтра FBI-music.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Руслан Аляхно нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 году ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, — вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, — швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсьць малодшы брат Юрась.
Жаданьне Руслана навучыцца гуляць на саксафоне скончылася для яго навучаньнем у музычнай школе гульні на баяне і трубе, бо кляса навучаньня гульні на саксафоне тамака проста не было. Руслан пасьпяхова скончыў музычную школу, гэтак жа ён умее гуляць на гітары і клявішах, а адзін час захапляўся ўдарнымі прыладамі. Акрамя музычнай школы, Руслан займаўся каратэ.
Пасьля школы Руслан скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж. Падчас навучаньня ён не забываў пра музыку — выступаў у гурце, гарадзкім ансамблі — студыі, і ў той час сьпяваў у рэстаране «Белая Русь».
Пасьля канчатка аўтатранспартнага каледжа, яго заклікалі ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго зьвярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песьні і танца Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу жа заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасьць: ён сьпяваў, усьведамляючы тое, што сьпявае. Гэтае разуменьне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расейскай эстрадзе рэдка…» Так Леанід Нікольскі прывёў юнага сьпевака ў ансамбль, дзе той застаўся на чатыры гады. З Акадэмічным ансамблем песьні і танца Ўзброеных Сіл Руслан аб’ездзіў шматлікія краіны.
Падчас службы Руслан прымаў удзел у розных конкурсах і фэстах. І на іх талент маладога сьпевака не застаўся незаўважаным. Руслан заваяваў Гран-пры на фэсце ваенна-патрыятычнай песьні ў Расеі, быў ляўрэатам конкурсу беларускай песьні і паэзіі, а гэтак жа ляўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 г. на фэсце «На перакрыжаваньнях Эўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фэсце песьні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.
«Народны артыст-2»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нажаль, пасьпяховы ўдзел у розных конкурсах хоць і прыносіла прызнаньне калегаў, але не спрыяла вядомасьці, якую ў наш час можа даць толькі тэлебачаньне. І вось у 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце канала РТР «Народны артыст-2». Ён пасьпяхова мінуў адборачны тур у Менску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе, яго зноў чакаў посьпех — першае месца!
Руслан склаў кантракт з прадусарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 году быў зьняты дэбютны кліп на песьню «Необыкновенная» («Незвычайная») (трыа з Аляксеем Чумаковым і А. Панаётавым), а ў ліпені 2005 адбылася прэзэнтацыя дэбютнага дыска Руслана, «Рано или поздно…» («Рана або позна…»). Большасьць песень для альбому напісаў Кім Брэйтбург. У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зьняты кліп.
Эўрабачаньне-2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 годзе Руслан перамог у фінале Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекту «ЭўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» у Бялградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. У сакавіку 2008 году быў зьняты кліп на песьню — «Hasta la Vista» (рэжысэр Сямён Гораў)[2].
Па выніках другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2008» (22 траўня) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзясятку лепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рано или поздно (па-беларуску: Рана або позна) (2005, FBI-music)
- Hasta la Vista (Да сустрэчы) (2008, Никитин)
- Наследие (Спадчына) (2013, Voice Music Company)
- Избранное (Выбранае) (2015)
Падтрымка рэжыму Лукашэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У час пратэстаў у Беларусі супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня падтрымаў рэжым Лукашэнкі сваім удзелам у здымках кліпу «Любимую не отдают». Увосень 2020 году заявіў, што «Мая пазыцыя — за мір і дружбу з Расеяй, за мір у маёй краіне. Песьня «Любимую не отдают» — пацьверджаньне таму». Па атрыманьні вялікай порцыі крытыкі выказаў меркаваньне, што наўрад ці яму ў камэнтарох пішуць беларусы. «Думаю, дзесьці сядзяць людзі, скажам так, у найбліжэйшым замежжы — у Летуве, Польшчы — адтуль прыходзяць такія лісты»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ruslan Alechno // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Алехно снял клип для «Евровидения» (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 11. — С. 11.
- ^ Нечаканыя факты пра Вольгу Няфёдаву і Руслана Аляхно, якія сталі заслужанымі артыстамі Беларусі, Наша Ніва, 12 верасьня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Радыё Свабода, Р.Аляхно паедзе на «Эўрабачаньне-2008»
- Руслан Алехно не пробился в финал «Евровидения»
- Афіцыйны канал Руслана Аляхно на YouTube
Папярэднік Дзьмітры Калдун |
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2008 |
Наступнік Пятро Ялфімаў |