Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2004

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2004
Краіна Беларусь
Нацыянальны адбор
Дата адбору 31 студзеня (фінал)
Абраны артыст Аляксандра і Канстанцін
Абраная песьня «My Galileo»
Мова песьні ангельская
Вынікі
Вынік у паўфінале 19 месца, 10 ачкоў
Іншыя ўдзелы

На «Эўрабачаньні-2004» Беларусь прадставілі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» зь песьняй «My Galileo» (Мой Галілей).

Нацыянальны адбор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможца нацыянальнага конкурсу «Эўрабачаньне-2004» быў вызначаны ўвечары 31 студзеня, пасьля трансьляцыі фінальнага туру. Паводле вынікаў тэлефоннага і Інтэрнэт-галасаваньня, перамог дуэт «Аляксандра і Канстанцін» (2313 галасоў). Другое месца заняла сьпявачка Натальля Падольская, якая паводле афіцыйнай вэрсіі атрымала 2213 галасоў. Але на сайце дзяржаўнай кампаніі «Белтэлекам» былі адлюстраваныя іншыя лічбы — пераважная большасьць галасоў аддадзеныя сьпявачцы Натальлі Падольскай (14 506 галасоў), 2-ое месца — Максім Сапацькоў (2610 галасоў), і толькі на трэцім месцы з 2260 галасамі «Аляксандра і Канстанцін».

Падчас галасаваньня шматлікія тэлегледачы не маглі датэлефанавацца па вызначаных нумарах. Асабліва гэта закранула Гомельскую вобласьць, у сувязі з чым Гомельскі аблвыканкам распаўсюдзіў заяву, у якой назваў галасаваньне неаб’ектыўным.

Бацька Падольскай падаў у суд пазову аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў галасаваньня і зварот да генэральнага пракурора з просьбай прыцягнуць вінаватых да адказнасьці за махлярства. Суд прызнаў наяўнасьці парушэньняў падчас галасаваньня, але вынікі галасаваньня так і не былі перагледжаныя.

Галасаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паўфінале[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]