Гала-канцэрт удзельнікаў паўфіналу «Эўрафэсту» — адборачнага туру да «Эўрабачаньня-2007» — адбыўся 15 сьнежня ў Вялікай залі Палацу Рэспублікі ў Менску. Ён трансьляваўся ў прамым этэры БТ. Па выніках галасаваньня пасьля выступу сталі вядомыя фіналісты музпраекту. Аднаго шляхам інтэрактыўнага галасаваньня абралі гледачы, дваіх — прафэсійнае журы, узначаленае дырэктарам, мастацкім кіраўніком Нацыянальнага аркестра сымфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі, народным артыстам Беларусі, прафэсарам Міхаілам Фінбэргам.