Поль Дырак
Поль Адрыян Мо́рыс Дыра́к (па-француску: Paul Adrien Maurice Dirac; нарадзіўся 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Флорыда, ЗША) — брытанскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.
Жыцьцё і кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Поль Дырак нарадзіўся й рос у Бішапстане, раёне Брыстоля. Яго бацька, Чарльз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Маўріса, Швэйцарыя. Яго маці была з Корновола, нарадзілася ў сям'і марака. У Поля быў старэйшы брат Фэлікс (па-француску: Félix), які скончыў жыцьцё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (па-француску: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям'і былі ня вельмі шчасьлівыя, ягоны бацька адрозьніваўся строгасьцю й аўтарытарнай натураю. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскае пачатковай школе (па-ангельску: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (па-ангельску: Merchant Venturers' Technical College) дзе ягоны бацька працаваў настаўнікам францускае мовы. Гэтая школа была пры Брыстольскім Унівэрсытэце, у якім вельмі паважнае значэньне прыдавалі навуковым дысцыплінам. У 1930 годзе абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства[11].
Унёсак у навуку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адзін з творцаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- 1 2 Kojevnikov A. P.A.M. Dirac // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 3 P.A.M.Dirac Biography // біяграфія
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ https://www.leopoldina.org/mitglieder/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/paul-dirac/
- ↑ www.pas.va (анг.)
- ↑ NNDB (анг.) — 2002.
- ↑ www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ↑ (нявызначаны загаловак) — doi:10.5281/ZENODO.18315206
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Дзірак Поль Адрыен Марыс // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. с. 116
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тэорыя электронаў і пазытронаў (анг.) — нобэлеўская лекцыя Поля Дырака, 12 сьнежня 1933 году
| ||||||||