Лешчанка (рака)
Выгляд
| Лешчанка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Гердаўка |
| Вусьце | Пліса |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 13 км |
| Плошча басэйну | 25 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 4,8 ‰ |
Ле́шчанка — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Плісы (басэйн Нёману). Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 25 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8%. Пачынаецца каля вёскі Гердаўка, упадае ў Плісу на ўскраіне вёскі Зенявічы. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Трасьцянка (2,8 км) і ад вёскі Біцавічы ўніз па плыні на працягу 0,8 км.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 219