Партыя аматараў піва
Партыя аматараў піва | |
Лідэр партыі | Андрэй Рамашэўскі |
---|---|
Дата заснаваньня | 1993 |
Штаб-кватэра | Менск |
Ідэалёгія | лібэральная |
Па́ртыя ама́тараў пі́ва (ПАП) была створаная ў Менску ў 1993 годзе. Афіцыйна дзейнічала да восені 1997 году, пакуль не была зачыненая рашэньнем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У рэчаіснасьці дзейнасьць партыі была часова прыпыненая адпаведным рашэньнем Цэнтральнага каардынацыйнага камітэту ПАП яшчэ ўвосень 1996 году.
Сябры партыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цалковая колькасьць сябраў ПАП у 1995 годзе складала прыблізна 2500 (некаторыя асобныя справы засталіся ў рэгіянальных суполках і не былі перададзеныя да Кіраўніцтва справамі выканкаму ПАП). Сярод сябраў партыі — мастак Міхал Анемпадыстаў (аўтар партыйнае сымболікі), музыкі Сяргей Скрыпнічэнка (žygimont VAZA), Лявон Вольскі (N.R.M.), журналіст Севярын Квяткоўскі, лідэр Свабодных прафсаюзаў Беларусі Генадзь Быкаў, старшыня Беларускай партыі свабоды Сяржук Высоцкі.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распрацоўка партыйнае сымболікі была даручана беларускаму графіку Міхалу Анемпадыставу, ідэйнаму бацьку «Народнага Альбому» і шматлікіх іншых культурных праектаў. Вынік ягонае працы — выява вожыка з куфлем піва ў адной лапцы й бел-чырвона-белым сьцяжком у другой — быў зацьверджаны ЦКК ПАП аднагалосна.
Зьезды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Першы зьезд (заснавальны) — 10 жніўня 1993
- Другі зьезд (праграмовы, рэарганізацыйны) — 3—4 верасьня 1994
- Трэці зьезд (перадвыбарчы, пазачарговы) — 1995