Пагост Загародзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 21:31, 27 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Пагост-Загародзкі
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Загародзкі
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′22″ пн. ш. 26°20′55″ у. д. / 52.32278° пн. ш. 26.34861° у. д. / 52.32278; 26.34861Каардынаты: 52°19′22″ пн. ш. 26°20′55″ у. д. / 52.32278° пн. ш. 26.34861° у. д. / 52.32278; 26.34861
Пагост-Загародзкі на мапе Беларусі
Пагост-Загародзкі
Пагост-Загародзкі
Пагост-Загародзкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Паго́ст-Загаро́дзкі — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагост. Цэнтар сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Пагост-Загародзкі — даўняе мястэчка на гістарычнай Піншчыне (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

Касьцёл Сьв. Язэпа

Выяўленыя археолягамі 7 стаянак ваколі возера сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старжытнасьці. Першы пісьмовы ўспамін пра Пагост-Загародзкі датуецца 1528, калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацьверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1577 паселішча перайшло да С. Марціновіча.

У 1-й палове XVII ст. Пагост-Загародзкі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII ст. ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосьце-Загародзкім праводзіліся рэгулярныя кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 тут збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Друцкіх-Любецкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Пагост-Загародзкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Гарадзенскай губэрні. Станам на 1859 у мястэчку было 46 двароў[1]. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшую каталіцкую парафію.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Пагост-Загародзкі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 Пагост-Загародзкі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Каплічка прыдарожная (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1679; цяпер царква Сьвятых Кірылы й Мятода БЭМП)
  • Могілкі старыя габрэйскія
  • Сынагога

Страчананя спадчына

  • Капліца (XIX ст.; каталіцкая)

Крыніцы

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  2. ^ Pohost (8) Zahorodny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 520.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пагост Загародзкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў