Перайсьці да зьместу

Нарчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарчы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Шчучынскі
Сельсавет Васілішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°43′34″ пн. ш. 24°53′41″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 19 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1514
СААТА 4258813134
Нумарны знак 4
Нарчы на мапе Беларусі ±
Нарчы
Нарчы
Нарчы
Нарчы
Нарчы
Нарчы

Нарчы́[1] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавету.

Вядома з XIX стагодзьдзя як вёска ў Лябёдскай воласьці Лідзкага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне Грабоўскіх. Па зьвестках 1905 году, меліся 112 дзесяцінаў зямлі.

Па выніках Рыскай мірнай дамовы 1921 году, вёска апынулася ў Вялікалябёдзкай гміне Лідзкага, потым Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.

У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 году паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавету Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР.

20 верасьня 1944 году ўвайшлі ў склад Гарадзенскай вобласьці, з 17 красавіка 1962 году — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 году паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 году быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.

У студзені 1951 году ўтвораны калгас «Паведамленьне». З красавіка 1951 году — у складзе калгасу імя Швэрніка, з 1957 году — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.

Па дадзеных 2001 году працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавету[2].

7 красавіка 2020 году ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].

  • 1866 — 8 дамоў, 71 жыхар
  • 1905 — 139 жыхароў
  • 1921 — 33 двары, 138 жыхароў
  • 1940 — 44 двары, 193 жыхары
  • 2001 — 26 двароў, 49 жыхароў
  • 2009 — 19 жыхароў
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области.  (рас.)
  3. ↑ На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі. (бел.). Радыё Свабода (2020-04-07). Праверана 09.04.2020 г.