Псярцы
Псярцы | |
трансьліт. Psiarcy | |
Галоўная вуліца, 2016 год | |
Першыя згадкі: | 1765 |
Былая назва: | Псарцы[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Васілішкаўскі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
Паштовы індэкс: | 231545 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′54″ пн. ш. 24°44′53″ у. д. / 53.765° пн. ш. 24.74806° у. д.Каардынаты: 53°45′54″ пн. ш. 24°44′53″ у. д. / 53.765° пн. ш. 24.74806° у. д. |
± Псярцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Псярцы́[2] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Псярцы ўваходзяць у склад Васілішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва паходзіць ад «псяры» — людзі, якія даглядалі паляўнічых сабак. Узгаданыя ў «Інвэнтарах старастваў Гарадзенскага павету» ў 1765 годзе. У 19 ст. Псярцы — вёска Лідзкага павету, уладаньне Вільканцоў. У 1844 г. налічвае 33 двары. У выніку паўстаньня 1863—1864 гадоў згодна з указам ад 10 сьнежня 1865 г. прымусова прададзена Тодарам Вільканцом Пятру Ўшакову за 1271 рубель[3]. У 1888 г. — у Васілішкаўскай воласьці, 27 дамоў, 243 жыхары. У 1905 годзе ў вёсцы 322 жыхары. У 1908 г. — 34 гаспадаркі. 3 1921 году ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1926 годзе налічвала 53 двары, 293 жыхары[4]. 3 12 кастрычніка 1940 году ў Шайбакпольскім сельсавеце (20 красавіка 1962 перайменаваны ў Лычкаўскі) Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай, з 20 верасьня 1944 г. Гарадзенскае вобласьці, з 20 студзеня 1960 году ў Шчучынскім раёне, 3 12 сакавіка 1973 году ў Бакштаўскім сельсавеце. У 1940 г. вёска налічвала 73 двары, 387 жыхароў. У 1950 г. створаны калгас «1 Мая». У 1964 г. — 79 двароў, 390 жыхароў, пачатковая школа, крама.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1971 годзе ў Псярцох паўстаў хор народнае песьні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор цешыўся дужай папулярнасьцю ня толькі сярод акалічных вёсак, але і быў вядомы на рэспубліканскім узроўні: зьяўляўся ў перадачах беларускага тэлебачаньня[5], згаданы між іншым у The Journal of Belarusian Studies[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2019 год — 15 жыхароў
- 2010 год — 38 жыхароў
- 2001 год — 40 двароў, 77 жыхароў
- 1999 год — 82 жыхары
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юзэф Дзежыц(pl) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафэсар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Ўроцлаве, з 1974 г. — прафэсар Уроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 г. — дэкан факультэту мэліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш чым 200 навуковых прац, больш як 40 падручнікаў і манаграфіяў. У 1944—1945 гг. працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/244
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 364
- ^ [1] http://pawet.net/library/history/city_district/war/1862/Паўстанне_1863_г._на_Лідчыне.html
- ^ https://web.archive.org/web/20170329141820/https://www.stanicki.com.pl/miejscowo%C5%9Bci/71-stare-wasiliszki-stan-parafii-w-1926r
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=ZxX1UwDRpgU
- ^ https://web.archive.org/web/20170404132307/http://belarusjournal.com/sites/default/files/JBS_1971_6_Chronicle%20for%201970_0.pdf
- ^ https://web.archive.org/web/20160304233632/http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=3251