Шчучынскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шчучынскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы і БССР у 1929—1940 гг. Цэнтар — г. Шчучын. Утвораны 26 красавіка 1929 г. з Астрынскай, Васілішкаўскай, Дэмбраўскай, Жалудоцкай, Лябёдскай, Навадворскай, Орлеўскай, Ражанкаўскай, Сабакінцкай, Шчучынскай гмін Лідзкага павета і Каменскай гміны Гарадзенскага павета. Уваходзіў у Наваградзкае ваяводства. У верасьні 1939 г. далучаны да БССР. З 4 сьнежня 1939 г. у Баранавіцкае вобласьці. Скасаваны 15 студзеня 1940 г., на тэрыторыі павету ўтвораны раёны.