Гурнофель
Гурнофель | |
трансьліт. Hurnofieĺ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Васілішкаўскі |
Насельніцтва: | 368 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
СААТА: | 4258827046 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′4″ пн. ш. 24°51′43″ у. д. / 53.73444° пн. ш. 24.86194° у. д.Каардынаты: 53°44′4″ пн. ш. 24°51′43″ у. д. / 53.73444° пн. ш. 24.86194° у. д. |
± Гурнофель |
Гурно́фель[1] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня 1919 году аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучыну.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Галавічпольскага сельсавету[2].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурнофельскі парк займае плошчу 2 га, краявідны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, разьмешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клюмбай. Напрыканцы ХІХ ст. ў парку высадзілі шмат экзатычных відаў. Зьберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну срэбранага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы эўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадзкай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 — 368 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области