Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі»)
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | Мінсувязі РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 10 |
Міністар | Канстанцін Шульган |
Першы намесьнік | Павал Ткач |
Намесьнікі | Натальля Гардзеенка, Ганна Рабава[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белтэлекам», «Белпошта» |
Бюджэт | 250,5 млрд рублёў[2] (2009 год; 89,4 млн $[3]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 52,3 тыс. (2009)[4] |
Сайт | mpt.gov.by |
Колішняя назва | Міністэрства сувязі й інфарматыкі (да 11 студзеня 1997 г.), Міністэрства сувязі (1997—2004) |
Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сувязі. Міністар сувязі й інфарматызацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 18 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[5].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтральны апарат — 6 управаў, 5 аддзелаў, 3 сэктары й адна група[1];
- Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар», «БелДІЭ»[6] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Дзіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праґрамных сыстэмаў», «Прамсувязь», «Менсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
- Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[7].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- парадкаваньне сувязі;
- разьвіцьцё сувязі ў дзяржаве;
- стварэньне сетак апрацоўкі й перадачы зьвестак;
- разьмеркаваньне выкарыстаньня радыёчастотаў цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ухваленьне ведамасных пастановаў;
- заключэньне міжнародных дамоваў аб сувязі;
- стварэньне нарадаў;
- хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за разьвіцьцё сувязі;
- запыт зьвестак ва ўстановах[8].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства сувязі й інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановаю Вярхоўнага Савету БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзыдэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу ды сучасную назву — Міністэрства сувязі й інфарматызацыі[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вышэйшае кіраўніцтва Кіраўніцтва. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ Будова кіраваньня (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ «Каб сыстэма не пахіснулася» — Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду Палітыка. Радыё «Свабода» (18 жніўня 2018). Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ Рэквізіты РУП «БелДІЭ». РУП «БелДІЭ». Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ Пералік арганізацыяў, якія ўваходзяць у сыстэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (г. Менск) (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 г. № 302 (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
- ^ Гісторыя Міністэрства (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.