Перайсьці да зьместу

Мікалай Панцялей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Пятровіч Панцялей
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
5 траўня 2006 — 21 лютага 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Уладзімер Ганчарэнка
Наступнік Сяргей Папкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся10 студзеня 1953
Сьцяг Беларускай ССР в. Касьцюкі, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР
ПартыяКПСС (да 1991 г.)
АдукацыяМенскі радыётэхнічны інстытут (1975)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953 году ў вёсцы Касьцюкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1] ад 2006 да 2014 году.

У 1975 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыётэхніка». З 1975 году — інжынэр на Менскім электрамэханічным заводзе, пасьля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзелу, намесьнік сакратара парткаму з правамі райкаму, вызваленым сакратаром парткаму з правамі райкаму, галоўным інжынэрам заводу. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамэханічнага заводу.

З 2003 па 2004 гады — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Менску. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску. У 2005—2006 гг. — першы намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. З траўня 2006 году — міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Ад 21 лютага 2014 году ў адстаўцы[2].

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасьня 2010 г.
  2. ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 лютага 2014 г.
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 верасьня 2010 г.