Перайсьці да зьместу

Сяргей Папкоў (міністар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Папкоў
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Андрэй Кабякоў‎
Папярэднік: Мікалай Панцялей
Наступнік: Канстанцін Шульган
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (67 гадоў)
Расна
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь

Сяргéй Пятро́віч Папко́ў (10 кастрычніка 1957, в. Расна, Горацкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018).

У 1983 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Спэцыяльнасьць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве[2].

У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім войску.

У 1983—1988 гадах — інжынэр, старэйшы інжынэр, начальнік станцыйнага ўчастку Заводзкага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі.

У 1988—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Фрунзенскага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі, у 1996—1997 гадах — намесьнікам начальніка сеткі Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня «Белтэлекам». З 1997 па 2008 гады — галоўны інжынэр Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі «Белтэлекам».

З 2008 па 2011 гады — дырэктар філіялу "Менская гарадзкая тэлефонная сетка "Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам». З 2011 году да 21 лютага 2014 году зьяўляўся генэральным дырэктарам РУП «Белтэлекам».

21 лютага 2014 г. прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе міністра[4].

18 жніўня 2018 году зьняты з пасады разам зь іншымі міністрамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]