Перайсьці да зьместу

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мінсувязі Беларусі»)
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінсувязі РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр. Незалежнасьці, д. 10
Міністар Канстанцін Шульган
Першы намесьнік Павал Ткач
Намесьнікі Натальля Гардзеенка, Ганна Рабава[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белтэлекам», «Белпошта»
Бюджэт 250,5 млрд рублёў[2] (2009 год; 89,4 млн $[3])
Колькасьць супрацоўнікаў 52,3 тыс. (2009)[4]
Сайт mpt.gov.by
Колішняя назва Міністэрства сувязі й інфарматыкі (да 11 студзеня 1997 г.), Міністэрства сувязі (1997—2004)

Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сувязі. Міністар сувязі й інфарматызацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 18 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[5].

  1. Цэнтральны апарат — 6 управаў, 5 аддзелаў, 3 сэктары й адна група[1];
  2. Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар», «БелДІЭ»[6] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Дзіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праґрамных сыстэмаў», «Прамсувязь», «Менсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
  3. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[7].
  1. парадкаваньне сувязі;
  2. разьвіцьцё сувязі ў дзяржаве;
  3. стварэньне сетак апрацоўкі й перадачы зьвестак;
  4. разьмеркаваньне выкарыстаньня радыёчастотаў цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.
  1. ухваленьне ведамасных пастановаў;
  2. заключэньне міжнародных дамоваў аб сувязі;
  3. стварэньне нарадаў;
  4. хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за разьвіцьцё сувязі;
  5. запыт зьвестак ва ўстановах[8].

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства сувязі й інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановаю Вярхоўнага Савету БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзыдэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу ды сучасную назву — Міністэрства сувязі й інфарматызацыі[9].

  1. ^ а б Вышэйшае кіраўніцтва Кіраўніцтва. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 28 жніўня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  4. ^ Будова кіраваньня (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  5. ^ «Каб сыстэма не пахіснулася» — Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду Палітыка. Радыё «Свабода» (18 жніўня 2018). Праверана 20 жніўня 2018 г.
  6. ^ Рэквізіты РУП «БелДІЭ». РУП «БелДІЭ». Праверана 28 жніўня 2010 г.
  7. ^ Пералік арганізацыяў, якія ўваходзяць у сыстэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (г. Менск) (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  8. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 г. № 302 (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.
  9. ^ Гісторыя Міністэрства (рас.). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]