Менскі трактарны завод
Каардынаты: 53°53′39″ пн. ш. 27°37′40″ у. д. / 53.89417° пн. ш. 27.62778° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы працай славім Беларусь! |
Заснаваная | 29 траўня 1946 (78 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Партызанскі раён, Даўгабродзкая вул., д. 29[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Пухавы |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | трактары «Беларус» |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-1562,4 млрд руб ($-152,3 млн) |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў[3][4][5], Віцебскі завод трактарных запасных частак[d][3][4], Смаргонскі агрэгатны завод[d][3][4], Нараўлянскі завод гідраапаратуры[d][3][4], Мазырскі машынабудаўнічы завод[d][3][4], Аршанскі інструментальны завод[d][3][4], Менскі завод шасьцерняў[d][4][3][6], Лепельскi рамонтна-механiчны завод[d][7] і Хойніцкі завод гідраапаратуры[d][8] |
«Ме́нскі тра́ктарны заво́д» («МТЗ») — адно зь дзесяці найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасьці трактароў у сьвеце (8-10% сусьветнага рынку колавых трактароў)[9], заснаванае 29 траўня 1946 году.
Распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасьць (Елабускі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сэрвіснае абслугоўваньне. Большасьць мадэляў трактароў абсталяваныя дызэльнымі рухавікамі вытворчасьці Менскага маторнага заводу. За сваю гісторыю вырабіў больш як 3 млн. трактароў.
На 2013 г. меў за мяжой 22 зборачныя вытворчасьці ў 10 краінах Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амэрыкі і Эўропы: Азэрбайджан (Гянджа), Альжыр (Таджнант, вілает Міла), Вэнэсуэла (Барынас), Казахстан (Семей, Усходне-Казахстанская вобласьць), Кітай (Харбін, правінцыя Хэйлунцзян; Кульджа, Ілі-Казахская аўтаномная акруга, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), Расея (Бузулук, Арэнбурская вобласьць; Елабуга, Татарстан; Раскава, Саратаўскі раён; Саранск, Мардовія; Смаленск і Стаўрапаль; Чарапавец, Валагодзкая вобласьць; Шыманаўск, Амурская вобласьць), Румынія (Рэгін, Мурэскі павет), Сэрбія (Нові Сад, аўтаномны край Ваяводзіна), Украіна (Кіеў і Мікалаеў; Канстантынаўка, Новаадэскі раён, Мікалаеўская вобласьць) і Эгіпет (Каір). Больш як палова прадукцыі экспартавалася праз гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 69 краінах сьвету.
Склад аб’яднаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Менскі трактарны завод»
- Смаргонскі агрэгатны завод
- Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
- Віцебскі завод трактарных запчастак
- Менскі завод спэцінструмэнта і тэхналягічнай аснасткі
- Менскі завод шасьцярон
- Лепельскі электрамэханічны завод
- Смалявіцкі завод шасьцярон
- Гомельскі завод «Гідрапрывад»
- Завод гідраапаратуры ў горадзе Хвойнікі
- Нараўлянскі завод гідраапаратуры
- Мазырскі машынабудаўнічы завод
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 траўня 1946 г. Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 1142 аб будаўніцтве Менскага трактарнага заводу. З 1948 г. завод вырабляў пускавыя рухавікі. 18 чэрвеня 1949 г. у досьледным цэху сабралі першы колавы трактар, які галоўны канструктар Іван Дронг назваў «Беларусь». 4 лістапада 1950 г. выпусьцілі першы гусенічны трактар КД-35 («Кіравец»). У 1951 г. пачаўся выраб тралёвачных трактароў «КТ-12». 14 кастрычніка 1953 г. з канвэера сышоў колавы трактар МТЗ-2 (36 конскіх сілаў) сямейства «Беларусь» на пнэўматычных шынах. 5 траўня 1958 г. выпусьцілі 100-ы трактар. У кастрычніку 1961 г. увялі ў дзеяньне новы галоўны зборачны канвэер, дзе пачалі выпуск трактара МТЗ-50 (40 кіляВат). 5 лістапада 1972 г. вырабілі мільённы трактар. У 1974 г. пачаўся выраб трактароў МТЗ-80 (55 кіляВат). У 1981 г. пачалі вырабляць мотаблёкі (4—6 кіляВат), міні-трактары (9—12 кіляВат) і малагабарытныя трактары (12—26 кіляВат). У 1984 г. выпусьцілі 2-мільённы трактар і вырабілі першы абганяльны трактар МТЗ-100 (74 кіляВат), пазьней «Беларусь-1025». У 1993 г. пачаўся выраб трактароў 900-ай сэрыі (60 кіляВат). 8 чэрвеня 1995 г. вырабілі 3-мільённы трактар. Таксама выпусьцілі 500-тысячны трактар «Беларусь» на экспарт. Пачаўся выпуск трактароў «Беларусь-1221» (96 кіляВат)[10].
На 2000 г. Менскі трактарны завод меў 13 даччыных акцыянэрных таварыстваў, 30 сумесных прадпрыемстваў і 140 дылерскіх прадпрыемстваў у больш як 60 краінах сьвету[10]. За 2011 г. «Менскі трактарны завод» прадаў 43,5% агульнага аб’ёму вырабаў у Расею[11]. За 2011 год ААТ «Менскі трактарны завод» прадало звыш 90% вырабаў за мяжу ў больш за 60 краінаў і заняло звыш 8% сусьветнага рынку колавых трактароў. У выніку «МТЗ» стаў 8-м найбольшым вытворцам колавых трактароў у сьвеце, у тым ліку заняў 3-е ў сьвеце месца па іх вырабе з магутнасьцю ад 80 конскіх сілаў (к.с.). У краіны Паўднёвай (Аўганістан, Пакістан) і Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Віетнам) паставілі пераважна трактары МТЗ-512 і МТЗ-522 без кабіны. У краіны Заходняй Эўропы (Ангельшчына, Нямеччына, Францыя) прадалі ў асноўным трактары сэрыі 900, 1000 і 1200 з электронным кіраваньнем падачай паліва і магутнасьцю па 130, 150, 200 і 355 к.с.[12]
У сакавіку 2012 году ў Санта-Інэс (муніцыпалітэт Рохас, штат Барынас, Вэнэсуэла) пусьцілі 1-ю чаргу зборачнага заводу вытворчай магутнасьцю ў 10 000 трактароў «Беларус» за год[13]. На чэрвень 2012 году ААТ «Менскі трактарны завод» сэрыйна вырабляла ад мотаблёкаў магутнасьцю 5 к.с. да трактароў магутнасьцю да 355 к.с. За мяжой зборачная вытворчасьць працавала ў 14 краінах: 6 зборачных прадпрыемстваў у Расеі, 2 ва Ўкраіне, па адным у Азэрбайджане, Альжыры, Вэнэсуэле, Казахстане, Кітаі, Кыргыстане, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Сэрбіі, Эгіпце і Этыёпіі. У Беларусі «МТЗ» меў 8 даччыных прадпрыемстваў і звыш 30 000 супрацоўнікаў[12]. 1 жніўня 2014 году холдынг «МТЗ» улічылі ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў Беларусі за № 82[14].
29 траўня 2021 году «Менскі трактарны завод» прадставіў бесьпілётны трактар «Беларус» з прыладамі дакладнага земляробства[15]. У 2021 годзе «Менскі трактарны завод» павялічыў пастаўкі за мяжу на 25 % да больш як 36 000 трактароў. Зь іх больш за 13 500 (37,5 %) трактароў паставілі ў Расею, 6200 (17,2 %) — ва Ўкраіну (+73,4 %) і 4100 (11,4 %) — у Казахстан[16]. У 2022 годзе «Менскі трактарны завод» павялічыў вытворчасьць на 6 % (2243) да 38 136 адзінак тэхнікі. Пры гэтым прадпрыемствы холдынгу нарасьцілі вытворчасьць на 1500 адзінак. На ўнутраны рынак Беларусі паставілі 2500 трактароў[17].
У 2022 годзе санкцыі супраць заводу ўвялі Канада ды Украіна[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // ААТ «Менскі трактарны завод», 2023 г. Праверана 5 студзеня 2023 г.
- ^ а б http://belarus-tractor.com/Информация%20об%20открытом%20акционерном%20обществе%20и%20его%20деятельности%20за%20январь-декабрь%202021%20г..pdf
- ^ а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/company/
- ^ а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/en/company/
- ^ https://bztda.by/about/o-zavode/
- ^ https://mgw.by/about/history/
- ^ https://www.leprmz.by/index.php/o-kompanii/istoriya-zavoda
- ^ https://hzga.by/o-zavode
- ^ Інфармацыя пра МТЗ на афіцыйным партале
- ^ а б Менскі трактарны завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 451. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ Павал Берасьнеў. «Галоўная пэрспэктыва для разьвіцьця Партызанскага раёна — асваеньне новых тэрыторыяў» // Зьвязда : газэта. — 5 красавіка 2012. — № 66 (27181). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Кожны дзясяты ў сьвеце «Беларус» // Зьвязда. — 5 чэрвеня 2012. — № 105 (27220). — С. 4.
- ^ Андрэй Сьмірноў. Вэнэсуэла апладзіруе беларускім будаўнікам // Зьвязда. — 23 траўня 2012. — № 96 (27211). — С. 8.
- ^ Пра холдынг // ААТ «Менскі трактарны завод», 2023 г. Праверана 5 студзеня 2023 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». «МТЗ» прадэманстраваў першы ў Беларусі бесьпілётны трактар // Белтэлерадыёкампанія, 29 траўня 2021 г. Праверана 30 траўня 2021 г.
- ^ Экспарт «МТЗ» у 2021 годзе вырас амаль на 25 працэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 студзеня 2022 г. Праверана 11 студзеня 2022 г.
- ^ «МТЗ» больш як на 2,2 тыс. павялічыў вытворчасьць тэхнікі ў 2022 годзе // БелТА, 4 студзеня 2023 г. Праверана 4 студзеня 2023 г.
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Мінський тракторний завод"