Гянджа
| Гянджа азэрб. Gəncə | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Азэрбайджан | ||
|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 836 | ||
| Дата заснаваньня | 660 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ніязі Байрамаў[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 129 км² | ||
| Вышыня НУМ | 408 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 40°40′58″ пн. ш. 46°21′38″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 332 600[1] чал. (2018) | ||
| Афіцыйная мова | азэрбайджанская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +994 22 | ||
| Паштовы індэкс | AZ 2000 | ||
| Нумарны знак | 20 | ||
| Сайт | ganca.net | ||
| Гянджа на мапе Азэрбайджану Гянджа | |||
Гянджа (па-азэрбайджанску: Gəncə́) — горад на захадзе Азэрбайджану. Насельніцтва 332 600 чалавек (2018 год).
У пэрыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.
Разьмешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагодзьдзяў адыгрывала важную ролю ў жыцьці Азэрбайджану. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азэрбайджан — Гянджынскага ханства. Другі паводле плошчы горад Азэрбайджану і трэці — паводле колькасьці насельніцтва, пасьля Баку і Сумгаіту.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле арабскіх крыніцаў, Гянджа была заснаваная каля 859—860 гадоў арабскім намесьнікам Мухамадам ібн Халідам, падчас кіраваньня каліфа Аль-Мутавакіля. У X стагодзьдзі становіцца сталіцай курдзкай дынастыі Шэдадыдаў. Пры Сэфэвідах (XVI ст.) становіцца часткай Пэрсіі. З 1588 па 1606 і з 1723 па 1735 гады быў часова захоплены асманамі. У 1747 годзе становіцца сталіцай паўзалежнага ад Пэрсіі Гянджынскага ханства. У 1804 годзе захоплены Расеяй. У 1905 і 1918 гадох адбываліся міжэтнічныя сутыкненьні азэрбайджанцаў і армянаў, а пагром 1988 году прымусіў апошніх пакінуць горад.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Брама Гянджы
- Маўзалей Нізамі Гянджаві
- Чакак-хамам
- Пляшкавы дом
- Будынак Філярмоніі
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ State Statistical Committee of the Republic of Azerbaijan, Official Publication: Statistical Yearbook of Azerbaijan 2018, Baku