Манчакі (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Манчакі | |
трансьліт. Mančaki | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Белавескі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
СААТА: | 1240802008 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′18″ пн. ш. 23°31′46″ у. д. / 52.405° пн. ш. 23.52944° у. д.Каардынаты: 52°24′18″ пн. ш. 23°31′46″ у. д. / 52.405° пн. ш. 23.52944° у. д. |
± Манчакі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Манчакі́[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 20 км на захад ад Камянцу, за 52 км на паўночны захад ад Берасьця і за 11 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Праз вёску праходзіць аўтадарога Кобрынь — Высокае (Р102). Уваходзяць у Белавескі сельсавет, у складзе ААТ «Каралін».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Перкавічы, уладаньне Насаржэўскіх, затым Івановых.
- 1857: у вёсцы 173 рэвіскія душы.
- канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1897: паводле перапісу ў Манчакоўскай сельскай грамадзе, ў вёсцы 53 двары, 295 жыхароў, ветраны млын.
- 1905: 296 жыхароў.
- 1921: вёска ў складзе Войскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 43 двары, 159 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Расьненскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці; у вёсцы 53 двары, 279 жыхароў, каапэратыўная крама.
- 1948: у пачатковай школе 44 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас імя А. Матросава.
- 1954: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1958: у складзе калгаса «Расея».
- 1960: 188 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 113 жыхароў.
- 2006: у Белавескім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 9 жыхароў
- 2005 год — 27 жыхароў, 15 двароў[3]
- 1999 год — 24 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 62
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 61—62.