Кашчэнікі
Выгляд
Кашчэнікі | |
трансьліт. Kaščeniki | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Белавескі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
СААТА: | 1240802007 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′15″ пн. ш. 23°33′21″ у. д. / 52.40417° пн. ш. 23.55583° у. д.Каардынаты: 52°24′15″ пн. ш. 23°33′21″ у. д. / 52.40417° пн. ш. 23.55583° у. д. |
± Кашчэнікі |
Кашчэ́нікі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 1 км ад левага берагу ракі Тачыя, за 19 км на захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 13 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Празь вёску праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрынь (Р102). Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Войскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, адносілася да маёнтку Перкавічы, уласнасьць Насаржэўскіх.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 188 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 70 двароў, 353 жыхары, перасоўная школа граматы, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 381 жыхар.
- 1921: у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 29 двароў, 112 жыхароў.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Войскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 62 двары, 267 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 35 вучняў.
- 1950: дзейнічаў калгас імя Горкага (аб’ядноўваў 47 гаспадарак, 106 жыхароў).
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: у вёсцы 171 жыхар.
- 1964: зноў у Войскім сельсавеце.
- 1970: 120 жыхароў, уваходзіла ў калгас «Беларусь».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 27 жыхароў
- 2005 год — 35 жыхароў, 17 двароў[3]
- 1999 год — 35 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 54
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 54.