Перайсьці да зьместу

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
XXV зімовыя Алімпійскія гульні
Горад-арганізатар Мілян і Картына-д’Ампэцца, Італія
Узнагароды 116 у 8 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 6 лютага
Цырымонія закрыцьця 22 лютага
Афіцыйна адкрыў Сэрджа Матарэльля
Стадыён Сан-Сыра, Вэронская арэна
Афіцыйны сайт milanocortina2026

Зімо́выя Алімпі́йскія гу́льні 2026 го́ду (афіцыйна — Гульні XXV Алімпія́ды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое лічыцца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Ладзіліся з 6 па 22 лютага 2026 году ў Міляне і Картыне-д’Ампэцца ў Італіі. Заяўкі ад гарадоў абраныя 24 чэрвеня 2019 году на 131-й сэсіі МАК у Лязане (Швайцарыя). Гэта першыя Алімпійскія гульні, якія афіцыйна ладзіліся сумесна некалькімі гарадамі, прычым галоўным спаборніцтвы па лёдзе праводзіліся ў Міляне, а апошнія старты адбыліся на спартовых аб’ектах ля Картыны-д’Ампэцца і далінаў Вальтэліна і Ф’емэ. Гэта трэція зімовыя Алімпійскія гульні і чацьвертыя агулам, якія арганізавала ў сябе Італія. Раней Картына-д’Ампэцца ўжо ладзіла зімовыя Алімпійскія гульні 1956 году.

Выбар месца правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чатыры гарады, як то Калгары, Сапара, Сіён і Стакгольм, далучыліся да этапу дыялёгу аб арганізацыі турніру з моманту ад 29 верасьня 2017 году і ўзялі ўдзел у Праграме назіраньня за Пхёнчханам у 2018 годзе[1]. Астатнія гарады, як то сумесная заяўка Міляну і Картыны-д’Ампэцца, а таксама Эрзурума і Грацу, далучыліся своечасова да тэрміну 31 сакавіка 2018 году, каб разглядацца у якасьці кандыдатаў.

Тры з чатырох гарадоў, якія ўсё яшчэ заставаліся ў стадыі дыялёгу на кастрычнік 2018 году, атрымалі запрашэньне ад МАК далучыцца да этапу падачы заявак. Сярод гэтых гаралоў былі Калгары, Стакгольм і сумесная заяўка Міляну і Картыны-д’Ампэцца. Эрзурум быў адзіным горадам, які заставаўся ў стадыі дыялёгу, але ягоныя прадстаўнікі былі запрошаныя да далейшага ўдзелу[2]. Калгары адклікаў сваю заяўку 19 лістапада 2018 году, а Стакгольм падаў сумесную новую заяўку з Орэ 11 студзеня 2019 году.

Мілян і Картына-д’Ампэцца былі афіцыйна абраныя гарадамі-гаспадарамі 24 чэрвеня 2019 году на 134-й сэсіі МАК у швайцарскай Лязане. Тры італьянскія сябры МАК, як то Франка Карара, Іва Фэрыяні і Джаваньні Маляго, і два швэдзкія сябры арганізацыі, як Гуніла Ліндбэрг і Стэфан Гольм, ня мелі права голасу, як гэта прадугледжана Алімпійскай хартыяй[3][4][5].

Вынікі галасаваньня
Кандыдаты Краіна 1-ы раўнд
МілянКартына-д’АмпэццаСьцяг Італіі Італія 47
СтакгольмОрэСьцяг Швэцыі Швэцыя 34

Цырымонія адкрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзеі цырымоніі адкрыцьця будуць разварочвацца на футбольным стадыёне Сан-Сыра ў Міляне.

Цырымонія адкрыцьця, якая атрымала назву «Гармонія», адбылася 6 лютага 2026 году на мілянскім стадыёне Сан-Сыра[6]. Прадусарствам цырымоніі занялася француская кампанія Banijay. Крэатыўны кіраўнік цырымоніі растлумачыў, што слова «гармонія» было выбранае, бо яно паходзіць з старажытнагрэцкай мовы. У музычным пляне яно азначае «аб’яднаньне» розных элемэнтаў[7]. На цырымоніі адкрыцьця таксама адбыліся выступы амэрыканскай сьпявачкі Мэраі Кэры[8][9][10] і італьянскіх выканаўцаў Ляўры Паўзыні ды Андрэа Бачэльлі[11][12].

Алімпійскі агонь у Міляне.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году было заплянавана 116 мэдальных спаборніцтваў у 16 дысцыплінах, што на сем відаў спорту больш, чым у было ў Пэкіне на папярэдніх зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году. Новыя мэдальныя спаборніцтвы ўлучалі мужчынскі і жаночы паралельны могул у фрыстайле, мужчынскія і жаночыя двойкі у санным спорце, мужчынскую і жаночую камандную камбінацыю ў гарналыжным спорце, жаночы індывідуальны скок на вялікім трампліне ў скачках з трампліну і зьмяшаную эстафэту ў скелетоне. Гульні мелі найвялікшы адсотак удзелу жанчынаў у гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў, як то 47%[13][14].

Паралельныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце ў зьмяшаных камандах былі адмененыя. Гарналыжнае камбінаванае спаборніцтва перайшло з індывідуальнага фармату на каманды з двух чалавек, бо ўдзел у гэтым спаборніцтве зьмяншаўся празь зьмены тэхнічных і трэнавальных патрабаваньняў, і было выключанае з Кубка сьвету па гарналыжным спорце ў 2020 годзе[15][16][17]. Камандныя скачкі з трампліну і лыжныя падвойныя спаборніцтвы таксама перайшлі на каманды з двух чалавек[14]. Упершыню на Алімпійскіх гульнях жанчыны мелі ў лыжных гонках тыя ж самыя дыстанцыі, што і мужчыны[14].

На 138-й сэсіі МАК 20 ліпеня 2021 году была ўхваленая прапанова арганізацыйнай рады дадаць скі-альпінізм у якасьці дэбютнага дадатковага віду спорту. Ён складаўся з трох мэдальных дысцыплінаў, як то мужчынскага і жаночага спрынту, а таксама зьмяшанай эстафэты[18]. У лютым 2024 году Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе абвесьціла аб пагадненьні з Нацыянальнай хакейнай лігай, якое дазволіла ейным гульцам узяць удзел у мужчынскім хакейным турніры Алімпійскіх гульняў упершыню з 2014 году[19].

Цырымонія закрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цырымонія закрыцьця ладзілася на Вэронскай арэне 22 лютага 2026 году, а ейным назовам быў абраны выраз «Прыгажосьць у дзеі»[20]. Акрамя культурных сэгмэнтаў на цырымоніі былі прамоўленыя заключныя словы і была зробленая афіцыйная перадача права на правядзеньне зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 году ў Францускіх Альпах[21]. Першым пацьверджаным удзельнікам цырымоніі закрыцьця стаў танцор балета Рабэрта Больле, які ўважаецца за вядучага плясуна балету тэатра Ля Скаля. Ён і рэжысэр Альфрэда Акатына раней разам працавалі над цырымоніяй адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 году[22].

Першая вэрсія раскладу была высунутая ў сакавіку 2024 году. Спаборніцтвы пачаліся за два дні да цырымоніі адкрыцьця 4 лютага з турніру па кэрлінгу ў зьмяшаных парных разрадах і скончыліся 22 лютага 2026 году фіналам мужчынскага турніру па хакеі з шайбай[23]. Другая вэрсія раскладу была апублікаваная ў сьнежні 2024 году[24].

ЦАЦырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1Фіналы спаборніцтваў ЦЗЦырымонія закрыцьця
Люты 4
Сер
5
Чац
6
Пят
7
Суб
8
Няд
9
Пан
10
Аўт
11
Сер
12
Чац
13
Пят
14
Суб
15
Няд
16
Пан
17
Аўт
18
Сер
19
Чац
20
Пят
21
Суб
22
Няд
Узнагароды
ЦырымонііЦАЦЗ
Біятлён 1 1 1 1 1 2 1 1 1 1 11
Бобслэй 1 1 1 1 4
Горныя лыжы 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 10
Канькабежны спорт 1 1 1 1 1 1 1 1 2 1 1 2 14
Кэрлінг 1 1 1 3
Лыжнае дваяборства 1 1 1 3
Лыжныя гонкі 1 1 2 1 1 1 1 2 1 1 12
Санны спорт 1 1 2 1 5
Скачкі на лыжах з трампліну 1 1 1 1 1 1 6
Скелетон 1 1 1 3
Скі-альпінізм 2 1 3
Сноўбордынг 1 2 1 2 2 1 2 11
Фігурнае катаньне 1 1 1 1 1 5
Фрыстайл 1 1 1 1 1 1 1 1 1 3 2 1 15
Хакей з шайбай 1 1 2
Шорт-трэк 1 2 1 1 2 2 9
Узнагароды5859897896696795116
Люты 4
Сер
5
Чац
6
Пят
7
Суб
8
Няд
9
Пан
10
Аўт
11
Сер
12
Чац
13
Пят
14
Суб
15
Няд
16
Пан
17
Аўт
18
Сер
19
Чац
20
Пят
21
Суб
22
Няд
Узнагароды

Табліца мэдалёў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія18121141
2Сьцяг ЗША ЗША1212933
3Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды107320
4Сьцяг Італіі Італія1061430
5Сьцяг Нямеччыны Нямеччына810826
6Сьцяг Францыі Францыя89623
7Сьцяг Швэцыі Швэцыя86418
8Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя69823
9Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя58518
10Сьцяг Японіі Японія571224
11Сьцяг Канады Канада57921
12Сьцяг Кітаю Кітай54615
13Сьцяг Рэспублікі Карэя Рэспубліка Карэя34310
14Сьцяг Аўстраліі Аўстралія3216
15Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія3115
16Сьцяг Чэхіі Чэхія2215
17Сьцяг Славеніі Славенія2114
18Сьцяг Гішпаніі Гішпанія1023
19Сьцяг Бразыліі Бразылія1001
Сьцяг Казахстану Казахстан1001
21Сьцяг Польшчы Польшча0314
22Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя0213
23Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя0156
24Сьцяг Латвіі Латвія0112
25Сьцяг Грузіі Грузія0101
Сьцяг Даніі Данія0101
Сьцяг Эстоніі Эстонія0101
Індывідуальныя нэўтральныя атлеты0101
28Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя0022
29Сьцяг Бэльгіі Бэльгія0011
Усяго116118115349

Эмблема і сьлёган

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню эмблема Алімпійскіх гульняў была вызначаная шляхам публічнага галасаваньня. 6 сакавіка 2021 году ў час фіналу музычнага фэстывалю ў Сан-Рэма 2021 году былыя італьянскія алімпійскія чэмпіёны Фэдэрыка Пэлегрыні і Альбэрта Томба паказалі два прапанаваныя варыянта пад назвай «Дадо» і «Футура». Абодва варыянты былі распрацаваныя кампаніяй Landor Associates[25][26]. 30 сакавіка 2021 году «Футура» была абвешчаная пераможнай эмблемай[27][28]. Эмблема складаецца з стылізаванай літары «26», якая намаляваная адной рысай, якая сымбалізуе ўплыў невялікіх жэстаў і ёсьць праявай спорту, салідарнасьці і ўстойлівага разьвіцьця[29].

Афіцыйны сьлёган гульняў «Гэта твой настрой (вайб)» быў абвешчаны 23 лютага 2025 году. У напісаньні ангельскай мовай пачатак сьлёгану зроблены з выкарыстаньнем загалоўных літараў «IT’s», якая таксама адначасна ёсьць абрэвіятурай ад Італіі. Такім чынам, сьлёган у розных кантэкстах адлюстроўвае гульні і краіну, якая іх ладзіць[30][31].

Талісманы гульняў Тына і Мілё.

Анлайн-галасаваньне, якое завяршылася 28 лютага 2023 году, ладзілася сярод кандыдатаў зь сьпісу, высунутага каб выявіць двух талісманаў імпрэзы. Кандыдаты-пераможцы, распрацаваныя вучнямі школы ў Тавэрне і натхнёныя гарнастаямі[32], былі прадстаўленыя падчас другога вечара музычнага фэстывалю ў Сан-Рэма 7 лютага 2024 году[33]. Гарнастаі атрымалі імёны Тына і Мілё, якія паходзяць ад назваў гарадоў-гаспадароў. Талісманы ёсьць сваякамі, то бок братам і сястрою[34][35][36]. Выбар гарнастаяў быў растлумачаны тым, што гэтыя жывёлы ўвасабляюць сучасны італьянскі дух цікаўнасьці, здольнасьць зьмяняцца ў залежнасьці ад сэзонаў і здольнасьць адаптавацца да складаных асяродзьдзяў пражываньня[35][36]. Двух галоўных талісманаў дадаткова суправаджаюць шасьць кветак пралесак, якіх клічуць Флё[37].

Паводле легенды, Мілё, карычневы гарнастай, і Тына, белы гарнастай, нарадзіліся ў гарах Італіі, але пастанавілі сабе пераехаць у горад. Тына, галоўны алімпійскі талісман, сымбалізуе мастацтва, музыку і трансфармацыйную сілу прыгажосьці. Мілё, паралімпійскі талісман, нарадзіўся без нагі, але прыстасаваў свой хвост да таго, каб жыць нармалёвым жыцьцём з дапамогай кемлівасьці, сілы волі і творчасьці[35].

Падчас фіналу музычнага фэстывалю ў Сан-Рэма 2022 году былі прадстаўленыя два канчатковыя кандыдаты на афіцыйны гімн спартовай падзеі, пасьля чаго адбылося галасаваньне. 7 сакавіка 2022 году пераможцам была абвешчаная песьня «Fino all’alba» («Да сьвітаньня»), напісаная моладзевым музычным гуртом La Cittadina з царквы Сан-П’етра-Мартырэ-ін-Сэвэза і выкананая падчас фэстывалю сьпявачкай Арызай[38].

  1. Livingstone, Robert (1.02.2018). «Four 2026 Olympic Bid Cities To Travel To PyeongChang For Observer Program». GamesBids.
  2. Toy, Adam (4.10.2018). «Calgary named one of three candidate cities for 2026 Olympics». Global News.
  3. «Lausanne To Host Vote For Winning 2026 Winter Olympic Bid Instead of Milan After Italy Enters Race». GamesBids.
  4. «IOC To Move Up 2026 Olympic Bid Vote Three Months, Now June 2019». GamesBids.
  5. «Winter Olympics: Italy’s Milan-Cortina bid chosen as host for the 2026 Games». BBC.
  6. Harmony (Armonia): the vision that will unite the Opening Ceremony of the Olympic Winter Games Milano Cortina 2026. International Olympic Committee (17.10.2025). Архіўная копія ад 28.10.2025 г.
  7. Opening Ceremony of the Milano Cortina 2026 Olympic Winter Games to be a Celebration of Armonia. Milan-Cortina 2026 (16.10.2025). Архіўная копія ад 28.10.2025 г.
  8. Mariah Carey, announced as a first music icon of the Milano Cortina 2026 Winter Olympic Games Opening Ceremony. Milan-Cortina 2026 (15.12.2025). Архіўная копія ад 16.12.2025 г.
  9. Mariah Carey to sing at Winter Olympics opening ceremony. BBC (15.12.2025). Архіўная копія ад 16.12.2025 г.
  10. All I want for Christmas is the Olympics. Mariah Carey to perform at Milan Cortina opening ceremony. BBC (15.12.2025). Архіўная копія ад 16.12.2025 г.
  11. Laura Pausini will appear at the Opening Ceremony of the Milano Cortina 2026 Olympic Winter Games. Milan-Cortina 2026 (02.01.2026). Архіўная копія ад 13.01.2026 г.
  12. Maestro Andrea Bocelli to perform at the Opening Ceremony of the Olympic Winter Games Milano Cortina 2026. Milan-Cortina 2026 (11.01.2026). Архіўная копія ад 13.01.2026 г.
  13. «Milano Cortina 2026 set to become the most gender-balanced Olympic Winter Games in history». International Olympic Committee.
  14. 1 2 3 «Alpine skiing combined to become team event for Milan Cortina 2026». Inside the Games.
  15. «Alpine combined to be team event at ’26 Games». ESPN.
  16. Sheinin, Dave (10.02.2022). «The end of the combined? Alpine officials contemplate the future of the event». Washington Post.
  17. «Alpine Combined To Become Team Event At 2026 Games». Snow Industry News.
  18. Sharma, Hritika (21.07.2021). «Ski mountaineering added to 2026 Winter Olympic program». Infobae.
  19. «NHL players to return to Olympics in 2026 and 2030». CNN.
  20. Closing Ceremony of the Milano Cortina 2026 Olympic Winter Games to Be a Tribute to "Beauty in Action". Milan Cortina 2026 (06.11.2025). Архіўная копія ад 14.11.2025 г.
  21. Verona's Roman Arena to host Winter Games closing ceremony. Reuters (06.11.2025). Архіўная копія ад 14.11.2025 г.
  22. Ballet star Roberto Bolle will headline 2026 Winter Olympics closing ceremony in Verona. AP News (06.11.2025). Архіўная копія ад 14.11.2025 г.
  23. Competition Schedule V.5 (by session). Milano-Cortina Organising Committee for the 2026 Olympic and Paralympic Winter Games (13.03.2024). Архіўная копія ад 16.07.2024 г.
  24. Milano Cortina 2026: Full test events calendar. Inside the Games (28.12.2024). Архіўная копія ад 28.12.2024 г.
  25. Dal festival di Sanremo Pellegrini e Tomba lanciano 'Dado' o 'Futura', loghi di Milano-Cortina 2026. la Repubblica (06.03.2021). Архіўная копія ад 16.01.2023 г.
  26. Milano Cortina 2026 Launch Online Vote to Decide Emblem // International Olympic Committee, 09.03.2021 г. Архіўная копія ад 10.03.2021 г.
  27. Primavera, Erika (07.03.2021) Olimpiadi 2026, 'Dado' o 'Futura': ecco il loghi per Milano Cortina Архіўная копія ад 16.01.2023 г.
  28. Milano Cortina 2026, i nuovi simboli. E’ 'Futura' il logo scelto, bianco per le olimpiadi, colorato per le paralimpiadi – Sport. Agenzia ANSA (30.03.2021). Архіўная копія ад 16.01.2023 г.
  29. Milan Cortina 2026 unveil "Futura" design as Winter Olympic and Paralympic logo. www.insidethegames.biz (30.03.2021). Архіўная копія ад 30.03.2021 г.
  30. Milano Cortina unveils slogan // Inside the Games, 23.02.2025 г. Архіўная копія ад 23.02.2025 г.
  31. Milano Cortina 2026 unveils official motto: "IT’s Your Vibe". Olympics.com (21.02.2025). Архіўная копія ад 20.02.2025 г.
  32. Milano-Cortina: dalla Calabria la mascotte delle Olimpiadi. Agenzia ANSA (01.03.2023). Архіўная копія ад 01.03.2023 г.
  33. Scaletta seconda serata Sanremo 2024, l’ordine di uscita di cantanti e ospiti stasera. Sky Italia (07.02.2024). Архіўная копія ад 07.02.2024 г.
  34. Di Grazia, Ida (07.02.2024) Sanremo 2024, diretta seconda serata Incursione del signor Ruggero di Viva Rai2. I cantanti diventano presentatori. Giorgia co-conduttrice. Leggo. Архіўная копія ад 07.02.2024 г.
  35. 1 2 3 The mascots of Milano Cortina 2026. IOC. Архіўная копія ад 13.02.2024 г.
  36. 1 2 Milano Cortina 2026 unveils mascots Tina and Milo. olympics.com (07.02.2024). Архіўная копія ад 29.07.2024 г.
  37. La storia di Tina e Milo. IOC. Архіўная копія ад 08.02.2024 г.
  38. Bila, Leticia. Milan Cortina 2026 unveils official song after earning 72 per cent of vote // InsideTheGames.biz, 07.03.2022 г. Архіўная копія ад 16.01.2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]