Перайсьці да зьместу

Варэзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варэзэ
па-італьянску: Varese
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Давідэ Галімбэрці[d]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 382 ± 1 м
Часавы пас UTC+1, цэнтральнаэўрапейскі час[d] і UTC+2
Каардынаты 45°49′ пн. ш. 08°50′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы varesini
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0332
Паштовы індэкс 21100
Нумарны знак VA
Узнагароды
Gold medal for merit in school, culture and art
Сайт comune.varese.it (італ.)
Варэзэ на мапе Італіі
Варэзэ
Варэзэ
Варэзэ

Варэ́зэ (па-італьянску: Varese) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Горад быў вядомы з часоў раньняга Сярэднявечча[4]. Свой герб места атрымала ў 1347 годзе. Насельніцтва да 1848 году складала блізу 4 тысячаў чалавек[5]. У 1859 годзе Джузэпэ Гарыбальдзі супрацьстаяў аўстрыйскім войскам, якія ачольваў фэльдмаршал-лейтэнант Карл Барон Урбан, каля Варэзэ. Акрамя таго, менавіта тут зьдзейсьніў свае першыя выпрабавальныя палёты лятак Савоя-Маркецьці SM.93.

У XX стагодзьдзі, дзякуючы павелічэньню колькасьці насельніцтва і паляпшэньню эканомікі места, памеры Варэзэ павялічыліся. Цягам XX стагодзьдзя эканоміка гораду хутка разьвівалася, галоўным чынам, дзякуючы апрацоўчай, мэханічнай і электрамэханічнай і тэкстыльнай прамысловасьці. Варэзэ быў добра вядомы сваёй абутковай прамысловасьцю[4].

  1. archINFORM (ням.) — 1994.
  2. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  3. https://demo.istat.it/?l=it
  4. 1 2 «Varese». Enciclopedia Treccani.
  5. «The national cyclopaedia of useful knowledge Vol IV». London: Charles Knight. 1848. — . 811.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]