Мікалай Сьлюнькоў
Мікалай Сьлюнькоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
26 красавіка 1929[1] |
Памёр: |
9 жніўня 2022 (93 гады) |
Партыя: | |
Дзеці: | Інэса Сьлюнькова[d], Svetlana Sliunkova[d] і Sergey Slyunkov[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Мікала́й Мікі́тавіч Сьлюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 2022) — савецкі партыйны дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сканчэньня школы зьехаў у Менск, дзе скончыў Менскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Працаваў на Менскім трактарным заводзе памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намесьнікам начальніка, начальнікам цэха, намесьнікам старшыні і старшынём заводзкага прафэсійнага саюзу МТЗ.
Сябра КПСС з 1954 году. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954—1962).
У 1960—1965 гадах — дырэктар Менскага заводу трактарных запасных частак (цяперашні Менскі завод шасьцёрнаў); у 1965—1972 — дырэктар Менскага трактарнага заводу, генеральны дырэктар Менскага вытворчага трактарабудаўнічага аб’яднаньня.
У 1972—1974 гадах першы сакратар Менскага гаркаму партыі. Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 году «за выбітныя дасягненьні ў кіраваньні Менскім вытворчым трактарабудаўнічым аб’яднаньнем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Сьлюнькову Мікалаю Мікітавічу нададзена званьне Героя Сацыялістычнай Працы з уганараваньнем ордэнам Леніна і залатой зоркай «Серп і молат».
У 1974—1983 гадах намесьнік старшыні Дзяржпляну СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 году[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
З 1987 году сакратар ЦК КПСС, сябра Палітбюро ЦК КПСС, адначасна ў 1987—1988 гг. загаднік Эканамічнага аддзелу ЦК КПСС. З 1987 году быў абіраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7, 10, 11 скліканьняў, народны дэпутат СССР з 1989 году. З 1988 году старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаньнях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
Аварыя на ЧАЭС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі ў красавіку 1986 году выбухнуў Чарнобыль, прэзыдэнт Акадэміі навук БССР Мікалай Барысевіч разам з дырэктарам Інстытуту ядзернай энэргетыкі «Сосны» Васілём Несьцярэнкам прынесьлі першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Сьлюнькову мапы радыяцыйнага забруджваньня і патрабавалі адсяленьня людзей. Сьлюнькоў заявіў: «Ня трэба сеяць паніку», паклаў дакумэнты і прапановы ў сэйф і зьехаў у адпачынак[3].
Паводле адмысловай Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня па расьсьледаваньні дзейнасьці службовых і іншых асобаў, датычных да ўтойваньня інфармацыі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Сьлюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небясьпеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі. Пісьменьнік Алесь Адамовіч, які ў першыя ж дні пасьля аварыі дамогся прыёму ў Сьлюнькова і пераконваў яго ў магчымых катастрафічных наступствах аварыі, пазьней назваў яго «Чарнобыльскім Пілятам»[4].
З 1990 году на пэнсіі. Жыў у Маскве.
Папярэднік Ціхан Кісялёў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1983—1987 |
Наступнік Яфрэм Сакалоў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Nikolaj N. Sljunkow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Вадзім Якушаў Белоруссия (Belarus) (рас.) Краіны і прэзыдэнты. Праект WMS. Праверана 5 красавіка 2009 г.
- ^ Першы сакратар ЦК КПБ Сьлюнькоў пра аварыю ў Чарнобылі: «Ня трэба сеяць паніку». ВІДЭА, Радыё Свабода, 7-06-2019
- ^ Памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Сьлюнькоў, якога Алесь Адамовіч назваў «Чарнобыльскім Пілатам», Радыё Свабода, 9-08-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слюньков Николай Никитович (рас.). Герои страны. Праверана 5 красавіка 2009 г.
- Біяграфіі: [1] (рас.), [2] (рас.), [3] (рас.)
|
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадцы Гомельскай вобласьці
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Сябры КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Першыя сакратары ЦК КП БССР