Мотавела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі мотавэлязавод»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Мотавела»
Motovelo logo.jpg
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 6 лістапада 1945 (74 гады таму)
Разьмяшчэньне Менск, пр. Партызанскі, д. 8
Ключавыя фігуры Мікалай Ладуцька, Аляксандар Мураўёў
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя матацыкл, ровар, электраскутэр
Абарачэньне Red Arrow Down.svg77,528 млрд рублёў[1] (2014; $7,556 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg1,171 млрд руб ($114,1 тыс)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg1,119 млрд руб ($109,1 тыс)
Лік супрацоўнікаў 179 (2014)
Матчына кампанія «АТЭК» (Вена, Аўстрыя)

«Мотавела» — найбуйнейшы ў Беларусі матацыклетна-роварны завод, заснаваны ў Менску ў 1945 годзе ў якасьці роварнага заводу[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матацыкл «Менск» М1А

У сьнежні 1945 г. пачалася ўстаноўка абсталяваньня з заводу «Парасілавыя аўтамабілі»(en) (ням. Dampfkraftwagen, DKW) у Чопаў(en) (Савецкая зона акупацыі Нямеччыны; цяпер Руднагорны раён(en), зямля Саксонія, Нямеччына). У траўні 1946 году пусьцілі першы цэхрамонтна-мэханічны. Затым — электратэхнічны цэх. Увосень вырабілі першыя дэталі для ровара. У чэрвені 1947 году сабралі першыя 10 ровараў. У верасьні, пасьля выпрабаваньняў і дапрацовак, ровар В-16 пусьцілі ў сэрыйную вытворчасьць. Да канца году вырабілі 6580 ровараў «Бусел»(en). У 1950 г. прадалі 100-тысячны ровар. Тады ж пачаўся выпуск падлеткавых ровараў «Арлянё»(be).

З 1951 году прадпрыемства атрымала назоў Менскі матацыклетны і вэлясыпэдны завод (ММВЗ), бо пасьля ліпеня пачало выраб 125-кубовых матацыклаў пад таварным знакам «Менск»(en) (M1A(be)). У 1955 годзе прадалі больш за 400 тыс. ровараў. У 1963 годзе пачаўся экспарт ровараў за мяжу. З 1956 году Менскі мотавэлязавод асвоіў выраб матацыкла М1М. На 1967 год за 20 гадоў прадалі больш за 8 млн ровараў «Бусел». У 1970—1980 гадах прадпрыемства перабудавалі. У 1977 годзе пачаўся выпуск ровараў са складной рамай на 20-цалёвых колах. У 1983 годзе збылі 18-мільённы ровар.

У 1990 годзе выпусьцілі 220 тыс. матацыклаў. У 1992 годзе пачаўся выраб гульнявых ровараў для бездарожжа(en). З 1993 году завод стаў калектыўным прадпрыемствам. На 1999 год вырабляў дарожныя матацыклы, горныя, гульнявыя і дарожныя ровары з адкрытай, закрытай і складной рамамі для дарослых і падлеткаў, інвалідныя каляскі[3]. Тады ж прадпрыемства ператварылі ў ААТ «Мотавела».

У 2000 годзе пачаўся выпуск дзіцячых ровараў на 16-цалёвых колах. У лютым 2003 году завод выпусьціў першыя матацыклы з 4-тактавым рухавіком і электрастартэрам[4]. Па выніках году прадпрыемства апынулася стратным у выніку павышэньня мыта на ровары ў Віетнаме да 40%. На 2005 год асноўнымі рынкамі збыту былі Расея, Украіна, Таджыкістан, Кыргыстан, Аўганістан і Нігерыя[5]. 30 сьнежня 2005 году А. Лукашэнка Ўказам № 645 перавёў завод у дзяржаўную ўласнасьць (97% акцыяў) за кошт падатковай запазычанасьці ў 2,105 млрд рублёў ($976 тыс)[6] і запазычанасьці ў $4,903 млн за электрычнасьць і абагрэў (90,75%; перад «Менскэнэрга»), водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне (9,25%; перад «Менскводаканалам»). Таксама паводле Ўказу, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь мела пазычыць заводу 14,6 млрд руб ($6,803 млн)[7] у 2006 г. і 3,7 млрд руб ($1,722 млн)[8] у 2007 г. пад 3% гадавых да 30 сьнежня 2012 году. Выканаўчы камітэт Менску меў укласьці ў перааснашчэньне заводу 8,7 млрд руб ($4,054 млн) у 2006 г. і 8,6 млрд руб ($4,002 млн) у 2007-ым[9].

На 2007 г. за 60 гадоў прадалі больш за 55 млн ровараў «Бусел». Пачаўся выпуск квадрацыклаў і сьнегаходаў. 26 ліпеня 2007 году А. Лукашэнка Ўказам № 354 прадаў «Мотавела» (99,72% акцыяў) за 15,635 млрд рублёў ($7,276 млн) аўстрыйскаму холдынгу «АТЭК»[10] (ням. ATEC) Аляксандра Мураўёва (нар. 1966), заснаванаму 25 верасьня 2006 году ў Вене. Аплата мела ажыцьцяўляцца штогод з 1 студзеня 2008 г. роўнымі далямі па 3,127 млрд руб (1/5)[11]. На кастрычнік новы ўласьнік перавёў на рахунак заводу $5 млн для сплаты запазычанасьці і пачаў распродаж 5-месячнага складзкога запасу ровараў (165 тыс). У 2008 г. пачаўся выраб 200-кубовага матацыкла М4 200. На 2010 году паставілі больш за 6,5 млн матацыклаў «Менск» у 45 краінаў. У 2011 годзе завод меў больш за 1000 супрацоўнікаў і вырабіў больш за 150 тыс. ровараў[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2014 год(рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 29 траўня 2015 г. Праверана 1 жніўня 2015 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 1 жніўня 2015 г.
  3. ^ а б Менскі матацыклетны і вэлясыпэдны завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 444-445. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
  4. ^ «Менск» чатырохтактавы // Наша ніва : газэта. — 14 лютага 2003. — № 6 (316). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
  5. ^ Яўген Васілеўскі. Хто збанкрутаваў мотавэлязавод // Наша ніва : газэта. — 2 сьнежня 2005. — № 45 (451). — С. 8. — ISSN 1819-1614.
  6. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2005 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 1 жніўня 2015 г.
  7. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2006 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 1 жніўня 2015 г.
  8. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 1 жніўня 2015 г.
  9. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2005 г. № 645(рас.) // Валер Леванеўскі, люты 2009 г. Праверана 1 жніўня 2015 г.
  10. ^ Дэвальвацыі рубля пад патрэбы эканомікі ня будзе // Газэта «Зьвязда», 7 верасьня 2013 г. Праверана 1 жніўня 2015 г.
  11. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2007 г. № 354(рас.) // Прававая бібліятэка, кастрычнік 2008 г. Праверана 1 жніўня 2015 г.
  12. ^ Мотавела // Часопіс «34», 20 сакавіка 2012 г. Праверана 1 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мотавеласховішча мультымэдыйных матэрыялаў