Кола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кола падчас экспазыцыі ў Нацыянальным музэі Ірану. Датуецца другім тысячагодзьдзем да н. э. і было знойдзена ў Чога-Занбіль.

Кола — круглае прыстасаваньне, дыск, які абарачаецца вакол сваёй восі, можа выкарыстоўвацца для перамяшчэньня грузаў качэньнем замест сьлізганьня, а таксама ў розных машынах і мэханізмах. Кола з восьсю — адзін з шасьці найпрасьцейшых мэханізмаў. Разам з восьсю кола можа выкарыстоўвацца для перасоўваньня грузаў або выкананьня карыснай работы ў мэханізмах (напрыклад, у калаўроце). Акрамя гэтых функцыяў кола можа выконваць ролю штурвала, руля, ганчарнага кола і махавіка.

Найбольшае выкарыстаньне кола атрымала ў транспарце. Пры перасоўваньні коламі мае месца сіла трэньня качэньня, якая меншая за сілу трэньня слізганьня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эгіпецкая калясьніца

Дакладнай даты вынаходніцтва невядома. Большасьць гісторыкаў адносіць кола да самый старых і самых галоўных вынаходніцтваў, а само вынаходніцтва — да 5 тысячагодзьдзя да н. э. у Мэсапатаміі. Першапачатковай функцыяй меркавалася ганчарнае кола. Мяркуецца, што продкам колаў транспартных сродкаў было ацыліндраванае бервяно, якое зьмяшчалі пад грузам для зручнасьці перамяшчэньня.

Колы пачалі распаўсюджваюцца на Блізкім Усходзе і ў Эўропе ў 4 тысячагодзьдзі да н. э. і дасягаюць Індыі ў 3 тысячагодзьдзі да н. э. У 2 тысячагодзьдзі да н. э. зьяўляюцца калясьніцы са сьпіцавымі коламі, якія сталі прычынай рэвалюцыі ў вайсковай справе на Блізкім Усходзе. Каля 1200 году да н. э. яны ўжо выкарыстоўваліся ў Кітаі, што сьведчыць аб распаўсюджваньні кола ў гэтай частцы Старога Сьвету ў той час.[1]

Не зважаючы на тое, што шырокамаштабнае выкарыстаньне колаў не назіралася ў Амэрыцы да кантакту з эўрапейцамі, шматлікія невялікія колавыя артэфакты, якія былі вызначаныя як дзіцячыя цацкі, былі знойдзены на тэрыторыі сучаснай Мэксыцы[2]. Некаторыя з такіх артэфактаў адносяцца да 1500 году да н. э.[2] Лічыцца, што асноўнай перашкодай для буйнамаштабнага разьвіцьця і выкарыстаньня кола ў Амэрыцы была адсутнасьць адамашненых буйных жывёлаў, якія маглі бы бываць выкарыстаны ў якасьці цяглавай сілы[3]. Найбліжэйшым сваяком буйной рагатай жывёлы Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы ў дакалюмбавыя часы зьяўляўся амэрыканскі бізон, якога даволі цяжка прыручыць. Раней існавалі некалькі відаў дзікіх коней, якія, аднак, у рэшце рэшт вымерлі[4]. Адзіная буйная жывёла, якая была прыручана ў Заходнім паўшар’і, ляма, не пашырылася далёка за межы Андаў да часу прыбыцьця Калюмба.

Нубійцы пасьля прыблізна 400 году да н. э. началі выкарыстоўваць ганчарныя і вадзяныя колы. Лічыцца, што ў Нубіі, магчыма, вадзяныя колы рухаліся з дапамогай валоў[5]. Вядома таксама, што нубійцы выкарыстоўвалі конныя калясьніцы, якія імпартавалі з Эгіпту[6]. У Этыёпіі і Самалі, а таксама краінах на поўдзень ад Сахары, колы асабліва не выкарыстоўваліся да XIX стагодзьдзя, да прыходу туды эўрапейцаў[7].

Першыя колы былі простымі драўлянымі дыскамі з адтулінамі для восі. Некаторыя з самых раньніх колаў былі зробленыя з гарызантальных зрэзаў ствалоў дрэваў. Але празь няроўную структуру драўніны, кола зроблена з гарызантальнага зрэзу ствала дрэва будзе мець тэндэнцыю быць пасрэдным у параўнаньні з колам вырабленым з закругленых частак падоўжных дошак.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сацута У. Кола // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dyer, Gwynne, «War: the new edition», p. 159: Vintage Canada Edition, Randomhouse of Canada, Toronto, ON.
  2. ^ а б Ekholm, Gordon F (April 1946). «Wheeled Toys in Mexico». American Antiquity. 11 (4): 222–228. JSTOR 275722.
  3. ^ Diamond, Jared (1999). «Guns, Germs, and Steel: The Fates of Human Societies». New York: Norton. p. 237. ISBN 978-0-393-31755-8.
  4. ^ Singer, Ben (May 2005). «A brief history of the horse in America». Canadian Geographic Magazine.
  5. ^ «What the Nubians Ate». Discover Magazine.
  6. ^ Fage, J. D.; Oliver, Roland Anthony (1975). «The Cambridge History of Africa». Cambridge University Press. ISBN 9780521215923.
  7. ^ Law, Robin C. (1980). «Wheeled Transportation in Pre-Colonial West Africa». Africa. 50: 249–62. doi:10.2307/1159117.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Коласховішча мультымэдыйных матэрыялаў