Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Мотавела

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слова мае іншы сэнс, гэта ня ёсьць адпаведнікам слова «гісторыя». Таксама капірую выказваньне спадара Глеба сюды, каб не разводзіць абмеркаваньне ў запытах да адміністратараў.--Liashko (гутаркі) 17:38, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Складанасьць у тым, што ўсяго толькі просты падзагаловачак «Гісторыя» выклікаў спрэчкі. Тутэйшыя аматары абынепарасейскай мовы ўжо даўно, неабгрунтавана і без крыніцаў прасоўваюць замест памянёнага тэрміну слова мінуўшчына, якое паводле існых слоўнікаў, нясе ўсяго адно значэньне падзеяў, што адбываліся дасюль, да разгляданага часу; мінулае; г. зн., апошні тэрмін зусім не нясе ў сабе акадэмічнага зьместу панятку гісторыя, не зьяўляецца яму сынанімічным у канкрэтна гэткай сытуацыі (то бок, у эецыкляпэдыі, дзе звычайна пад выкладамі разьдзелаў «Гісторыя» маецца на ўвазе ня проста нешта мінулае, а выкарыстаньне гістарычных зьвестак). Прасьцей кажучы, мінуўшчына — гэта не навука, мінулае (у тым ліку і гісторыю заводу) вывучае навука гісторыя (Каханоўскі А. Гісторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. мН., 1996. С. 32; а колькі мэтадычнае літаратуры можна пра гэта ж прывесьці...). Дарэчы трэба сказаць таксама, што ў апошнім значэньні мною нідзе не было відно выкарыстаньня мінуўшчына (зноў жа, калі прывядзеце мэтадычную літаратуру, ці хоць бы проста нейкае любое рэфэраванае акадэмічнае выданьне з такім словам у значэньні гістарычнае навукі, дзе гэтае слова пераважае, дык калі ласка). Часопіс «Беларуская мінуўшчына» ў гэтым апісаным выпадку яўна ня мае ўказаньня на тое, каб было відно, у якім значэньні выкарыстоўваецца апошняе слова назвы: у значэньні гістарычнае навукі або ў значэньні нейкага ўзьнёслага эпітэту, калі дазволіце (ёсьць, дарэчы, прадаўжальныя выданьні «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларускі гістарычны агляд», «Весці АН» з сэрыяй гісторыі (а чамусьці не мінуўшчыны), урэшце, «Białoruskie Zeszyty Historyczne» (так, польская назва, але літаральны беларускі яе пераклад пэрыядычна згадваецца). Вось дык неспадзяванка з гэтымі часопісамі, якія выкарыстоўваюць жахлівае расейскае слова «гісторыя»!). Дарэчы, урэшце, было б дужа цікава пачуць, як на абынепарасейскай гучаць такія паняткі, як гістарычная палеаграфія, гістарычная навука, спэцыяльныя гістарычныя дысцыпліны, гістарычная бібліяграфія, пералічаць можна без канца. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:27, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

У разьдзеле замест "гістарычнай навукі" разглядаецца якраз "не навука, мінулае (у тым ліку і гісторыя заводу)".--Удзельнік:W 18:00, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй спадару Ляшко за перанос камэнтара. Што ж датычыць меркаваньня ўззельніка W па мінулым і навуцы, варта адзначыць тое, што ў тэматычнай літаратуры нават пад храналягічным выкладам мінулага (гэта, дарэчы, недаравальнае спрашчэньне, разгляд гісторыі можа ўключаць ня толькі мінулае, а пастаноўку якой-небудзь праблемы, гістарыяграфію, агляд крыніцаў і г.д.) выкарыстоўваецца тэрмін «Гісторыя». За прыкладамі ў друкаванай літаратуры, як і ў анлайн-вэрсіях друкаваных працаў, далёка хадзіць ня трэба. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:11, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую за "недаравальны" працяг спробаў перавесьці прадмет абмеркаваньня, які не "ўключае пастаноўку праблемы, гістарыяграфію, агляд крыніцаў". Ужо прывёў 3 "прыклады ў друкаванай літаратуры і анлайн-вэрсіях друкаваных працаў," за якімі "далёка хадзіць ня трэба".--Удзельнік:W 14:38, 5 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Хачу адзначыць, што Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя. Таму лічу, што трэба выкарыстоўваць больш навуковыя тэрміны. Мінуўшчына — гэта хутчэй размоўны ці лірычна-мастацкі варыянт.--Liashko (гутаркі) 21:41, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, адкіньце ўласную выдумку аб "хутчэй" нейкім "варыянце тэрміна". Сам часопіс «Беларуская мінуўшчына» — "навукова-папулярны" замест ""размоўнага ці лірычна-мастацкага". Мінуўшчына ёсьць адназначным тэрмінам у адрозьненьне ад насамрэч грэцкага слова гісторыя, замест расейскага. Таму яго і варта выкарыстоўваць без усялякага пурызму і "жахлівага" прыпісваньня расейскай мове грэцкіх словаў.--Удзельнік:W 14:38, 5 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]