Сэрафім Андраюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Серафім Андраюк»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сэрафім Андраюк
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэрафім Антонавіч Андраюк
Нарадзіўся 10 сакавіка 1933
в. ГрадаліБеластоцкае ваяводзтва, Польшча
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, літаратуразнаўца
Кірунак літаратурная крытыка, літаратуразнаўства
Дэбют 1964

Сэрафі́м Андраю́к (10 сакавіка 1933, в. ГрадаліБеластоцкае ваяводзтва, Польшча) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 у вёсцы Градалі (Польшча) у сялянскай сям’і. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы (Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць). У 1957 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадароскага раёну Менскай вобласьці. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. З 1981 году працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філялягічных навук. Чалец СП СССР з 1972 году[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1964 году выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасьці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977)[2].

Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа 1984 году за кнігу «Жыць чалавекам»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19
  2. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19-20
  3. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 20