Мікола Кусянкоў
| Мікола Кусянкоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1935[1] |
| Памёр | 22 чэрвеня 2004[1] (69 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, празаік, рэдактар |
| Мова | беларуская мова[2] |
| Узнагароды | |
Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў (нар. 11 лютага 1935, в. Перарост, Добрускі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі празаік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградзкай вобласьці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сыбіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасьля заканчэньня курсаў (1971) — намесьнік адказнага сакратара абласной газэты «Гомельская праўда». З 1977 году — рэдактар дакумэнтальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзелу прозы часопісу «Полымя». З 1985 году — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 году — намесьнік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1982).
Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданьняў «Завязь» (1987).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1991) за кнігу вершаў «Дубрава».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://bis.nlb.by/by/documents/130249
- ↑ Kusjankoŭ, Mìkola // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- творы Міколы Кусянкова на Беларускай палічцы