Варлен Бечык
Варлен Бечык | |
| Дата нараджэньня | 25 чэрвеня 1939 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 13 лістапада 1985 (46 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, рэдактар, літаратар |
| Навуковая сфэра | літаратурны крытык[d], літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і рэдагаваньне[d][1] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў СССР і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
| Маці | Ларыса Кароткая |
| Узнагароды | |
Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 13 верасьня 1985) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1974)[2]. Сын Ларысы Кароткай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў БДУ ў 1960 годзе. З 1972 году навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкуецца з 1959 году. Дасьледуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасьці і мастацкасьці, пытаньні майстэрства, асаблівасьці творчых індывідуальнасьцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Сьвет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[2]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бечык, В. Л. Сьвет жывы і блізкі : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1974. — 205 с.
- Бечык, В. Л. Шлях да акіяна : кніга пра паэзію А. Куляшова / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1981. — 268 с.
- Бечык, В. Л. Прад высокаю красою… : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1984. — 269 с.
- Бечык, В. Л. Выбранае : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1989. — 476 с.
- Бечык, В. Л. Радкі і жыцьцё : Старонкі дзёньніка / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1993. — 295 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 114.
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Менскім раёне
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя ў Менскім раёне
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Супрацоўнікі часопісу „Нёман“
- Кандыдаты філялягічных навук
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Беларускія крытыкі
- Беларускія літаратуразнаўцы