Карлікавая дзяржава
«Карлікавая дзяржава» — невялікая незалежная дзяржава. Пры гэтым крытэры, па якіх адносяць у гэтую катэгорыю, могуць адрозьнівацца.
Пры клясыфікацыі па плошчы карлікавымі завуць, як правіла, дзяржавы, якія саступаюць па плошчы Люксэмбургу. Сам Люксэмбург часам таксама прылічаюць да карлікавых дзяржаваў.
Часта ў якасьці крытэру выкарыстоўваецца таксама колькасьць насельніцтва. Пры гэтым у тэрміналёгіі ААН і Сусьветнага банку карлікавымі лічацца дзяржавы, насельніцтва якіх не перавышае 1 млн чалавек. У дакладах Садружнасьці выкарыстоўваецца тэрмін малыя краіны і парог насельніцтва 1,5 млн чалавек. Нарэшце, часам карлікавымі завуць дзяржавы з насельніцтвам меней за 500 тыс. чалавек.
Карлікавая краіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шматлікія карлікавыя дзяржавы зьяўляюцца параўнальна маладымі ўтварэньнямі (Сынгапур, Бахрэйн і іншыя). У той жа час большасьць карлікавых дзяржаваў Эўропы маюць шматвяковую гісторыю. Напрыклад, Сан-Марына лічыцца самай старой дзяржавай Эўропы.
Часам таксама выкарыстоўваецца паняцьце карлікавая краіна, у лік якіх уключаюць ня толькі невялікія незалежныя дзяржавы, але і іншыя невялікія геаграфічна і гістарычна адасобленыя (часьцей за ўсё астраўныя) тэрыторыі — залежныя тэрыторыі, адміністрацыйныя аўтаноміі і т. п. Прыклады — выспа Мэн, Гернсі, Борнхальм, Гібральтар, Маёта, Гуам, Ніуе, Гельголанд, Афон і т. п.
Сьпіс карлікавых дзяржаў пры клясыфікацыі па плошчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люксэмбург (2586 км²)[1]
- Андора (468 км²)
- Мальта (316 км²)
- Ліхтэнштайн (Княства Ліхтэнштайн) (157 км²)
- Сан-Марына (61 км²)
- Манака (1,95 км²)
- Ватыкан (0,44 км²)
- Сувэрэнны Мальтыйскі ордэн (сёньняшняя тэрыторыя старажытнай дзяржавы — усяго адзін асабняк у Рыме)
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гернсі (Валоданьне Брытанскай кароны)
- Гібральтар (тэрыторыя Вялікабрытаніі)
- Джэрзі (валоданьне Брытанскай кароны)
- Выспа Мэн (валоданьне Брытанскай кароны)
- Фарэрскія выспы (частка Каралеўства Даніі)
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Азіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Архіпэляг Чагас) (Калёнія Ангельшчыны). Плошча — 67 км². Карэннае насельніцтва выселена ангельскімі калянізатарамі на Маўрыкій.
- Ганконг (Спэцыяльны адміністрацыйны раён Ганконг)
- Какосавыя выспы (Тэрыторыя Какосавых Выспаў)
- Макао (Спэцыяльны адміністрацыйны раён Макао)
- Востраў Раства
- Маўрыкій (1860 км²)[1][2]
- Сан Том і Прынсэп (1001 км²)
- Сэйшэльскія выспы (455 км²)
- Каба-Вэрдэ (Рэспубліка Каба-Вэрдэ) Тэрыторыя 4033 км². Насельніцтва 418,2 тыс. чал. (2005).
- Каморскія выспы (Зьвяз Каморскіх выспаў) Тэрыторыя 2170 км². Насельніцтва 671,2 тыс. чал. (2005).
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Афрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маёта (Заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 374 км². Насельніцтва 193,6 тыс. чал. (2005).
- Рэюньён (заморскі дэпартамэнт Францыі). Тэрыторыя 2517 км². Насельніцтва 776,9 тыс. чал. (2005).
- Востраў Сьвятая Гэлена (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 410 км². Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2005).
- Гішпанская Паўночная Афрыка (аўтаномныя гарады Сэута і Мэлілья з падпарадкаванымі выспамі: Велес-дэ-ла-Гамэра, Алусэмас і Чафарынас). Плошча — 31 км².
- Дамініка (754 км²)
- Сьвятая Люсія (620 км²)
- Антыгуа і Барбуда (442 км²)
- Барбадас (430 км²)
- Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны (389 км²)
- Грэнада (344 км²)
- Сьвяты Кітс і Нэвіс (261 км²)
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Амэрыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ангілья (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 91 км². Насельніцтва 13,2 тыс. чал. (2005).
- Аруба (Частка Каралеўства Нідэрляндаў). Тэрыторыя 193 км². Насельніцтва 71,5 тыс. чал. (2005).
- Бэрмудзкія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 58,8 кв. км. Насельніцтва 65,3 тыс. чал. (2005).
- Брытанскія Віргінскія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 153 км². Насельніцтва 22,6 тыс. чал. (2005).
- Віргінскія выспы (кіраваная тэрыторыя ЗША). Тэрыторыя 352 км². Насельніцтва 108,7 тыс. чал. (2005).
- Гвадэлупа (Дэпартамэнт Гвадэлупа). Тэрыторыя 1780 км². Насельніцтва 448,7 тыс. чал. (2005).
- Кайманавы выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 262 км². Насельніцтва 44,2 тыс. чал. (2005).
- Мансэрат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 102 км². Насельніцтва 9341 чал. (2005)
- Мартыніка (Дэпартамэнт Мартыніка). Тэрыторыя 1100 км². Насельніцтва 432,9 тыс. чал. (2005).
- Нідэрляндзкія Антыльскія выспы (частка Каралеўствы Нідэрляндаў). Тэрыторыя 960 км². Насельніцтва 219,9 тыс. чал. (2005).
- Сэн-Бартэльмі (калёнія Францыі). Плошча — 21 км², насельніцтва ў 1999 — 6852 чалавекі.
- Сэн-Мартэн (калёнія Францыі). Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2004 — 33 102 чалавекі.
- Сьвяты П’ер і Міквэлон (Тэрытарыяльнае валоданьне Сьвяты П’ер і Міквэлон). Тэрыторыя 242 км². Насельніцтва 7 тыс. чал. (2005).
- Выспы Теркс і Кайкос (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 430 км². Насельніцтва 20,5 тыс. чал. (2005).
- Тонга (748 км²)
- Кірыбаці (717 км²)[3]
- Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі (702 км²)[3]
- Палаў (458 км²)
- Маршалавы выспы (181 км²)
- Тувалу (26 км²)
- Науру (21 км²) Насельніцтва 13 тыс. чал.
- Самоа (Незалежная Дзяржава Самоа). Тэрыторыя 2944 км². Насельніцтва 177,2 тыс. чал. (2005).
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Акіяніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Амэрыканскае Самоа (Тэрыторыя Амэрыканскага Самоа). Тэрыторыя 199 км². Насельніцтва 57,8 тыс. чал. (2005).
- Гуам (Тэрыторыя Гуам). Тэрыторыя 549 км². Насельніцтва 168,5 тыс. чал. (2005).
- Выспы Кука. Тэрыторыя 240 км². Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2005).
- Ніуе (Выспа Ніуе). Тэрыторыя 260 км². Насельніцтва 2166 чал. (2005).
- Выспа Норфалк (Тэрыторыя астравоў Норфалк). Тэрыторыя 34,6 км². Насельніцтва 1828 чал. (2005).
- Піткэрн (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 47 км². Насельніцтва 46 чал. (2005).
- Паўночныя Марыянскія Выспы (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх Выспаў). Тэрыторыя 477 км². Насельніцтва 82 400 чал. (2006).
- Такелаў (тэрыторыя Новай Зэляндыі). Тэрыторыя 10 км². Насельніцтва 1405 чал. (2005).
- Астравы Ўоліс і Футуна (заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 274 км². Насельніцтва 16 тыс. чал. (2005).
- Француская Палінэзія (тэрыторыя Францускай Палінэзіі). Тэрыторыя 4167 км². Насельніцтва 270,4 тыс. чал. (2005).
Самыя густанаселеныя карлікавыя краіны сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу](чалавек на квадратны кілямэтар):
- Макао — 17 684
- Манака — 16 620
- Сынгапур — 6389
- Ганконг — 6317
- Гібральтар — 4289
- Сэктар Газа — 3823
- Ватыкан — 2093
- Мальта — 1261
- Бэрмуды — 1226
- Мальдывы — 1163