Перайсьці да зьместу

Пальма (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пальма
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Балеарскія астравы
Правінцыя Балеарскія астравы
Першыя згадкі 123 да н. э.
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Palma[d] Jaime Martínez Llabrés[d][1]
Геаграфія
Плошча 208,63 км²
Вышыня НУМ 13 м
Часавы пас
Каардынаты 39°34′ пн. ш. 2°39′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 401 270 чал. (2009)
Афіцыйная мова гішпанская мова і каталянская мова
Этнахаронімы palmesano, palmesana, Palmesine[2], Palmesin[2] і palmesano
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 07000–07099
Сайт www.palmademallorca.es
Пальма на мапе Гішпаніі
Пальма
Пальма
Пальма

Пальма-дэ-Мальёрка (па-гішпанску: Palma de Mallorca) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Балеарскія астравы на востраве Мальёрка. Зьяўляецца сталіцай супольнасьці й самым населеным горадам астравоў.

Заснаваньне гораду ставіцца да рымскай заваёвы Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н. э. Квінт Цэцыліюс Мэтэл, які пазьней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў ў дапамозе піратам і заваяваў архіпэляг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненьні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Гішпанія.

З 902 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 сьнежня 1229 году горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 1231—1349 гадох Пальма ўваходзіла ў склад зьвязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў разьмешчаны на кантынэнце горад Пэрпіньян.

У XVI стагодзьдзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на разьвіцьці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасьля таго, як у XVIII стагодзьдзі былі зьнятыя абмежаваньні на гандаль з амэрыканскімі калёніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.

Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых разьвітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Чальцы гішпанскай каралеўскай сям’і праводзяць канікулы ў Марывэнцкам палацы, які месьціцца недалёка ад Пальмы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.ccma.cat/324/el-pp-enforteix-el-seu-poder-territorial-al-pais-valencia-i-les-illes/noticia/3235959/
  2. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf