Перайсьці да зьместу

Ліўская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лівонская мова»)
Ліўская мова
līvõ kēļ, rāndakēļ
Ужываецца ў Латвіі (колішні арэал)
Рэгіён Курзэмэ (паўночнае ўзьбярэжжа)
Колькасьць карыстальнікаў 10-30 чал.
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Прыбалтыйска-фінская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 9 згаслы[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) liv
ISO 639-2(Т) liv
ISO 639-3 liv
SIL

Лі́ўская мо́ва (па-ліўску: līvõ kēļ) — мова народу ліваў, які жыве на паўночным узьбярэжжы латыскага рэґіёну Курзэмэ. Гістарычна зьяўлялася размоўнай мовай ліваў, але ў цяперашні час амаль не ўжываецца. Цяпер вывучаецца нешматлікімі энтузіястамі на моўных факультэтах ВНУ Латвіі ды Эстоніі.

Гісторыя зьнікненьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць сучасных ліваў зазнала летызацыю (пераход на латыскую мову) і расеізацыю. Сярод 179 ліваў[2]. па стане на 2011 год 92% сваёй роднай мовай назвалі латыскую, 8% — расейскую. Па стане на 2010 год 10 чал.[3] у той ці іншай ступені ведалі ліўскую мову, яшчэ 400 займаліся яе вывучэньнем.

Апошні носьбіт ліўскае мовы, для каго яна была роднай — Віктарс Бэртальдс (лат. Viktors Bertholds) — памёр у 2009 годзе.

Асноўная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбліжэйшымі паводле ступені сваяцтва да ліўскае мовы зьяўляюцца эстонская, водзкая, вэпская, карэльская і фінская мовы.

Ліўская мова падзяляецца на два дыялекты:

  • Дыялект паўночнага ўзьбярэжжа Курзэмэ (часьцей за ўсё яго і маюць на ўвазе, кажучы пра ліўскую мову)
  • Дыялект паўночнага захаду Відзэмэ (вымер у сярэдзіне 19 ст.[4])

Альфабэт ліўскае мовы базуецца на лацінскай аснове і зьмяшчае ў сабе элемэнты латыскага й эстонскага альфабэту. У 2005 годзе былі зацьверджаны правілы ліўскае артаґрафіі.

А а Ā ā Ä ä Ǟ ǟ B b D d Ḑ ḑ
E e Ē ē F f G g H h I i Ī ī
J j K k L l Ļ ļ M m N n Ņ ņ
O o Ō ō Ȯ ȯ Ȱ ȱ Ö ö Ȫ ȫ Õ õ
Ȭ ȭ P p R r Ŗ ŗ S s Š š T t
Ț ț U u Ū ū Y y Ȳ ȳ V v Z z
Ž ž

Міґраваўшыя ў Прыбалтыку фіна-вугорскія плямёны жылі ў гэтых мясьцінах задоўга да прыходу балта-славянскіх плямёнаў (продкаў сучасных латышоў, летувісаў і латґальцаў). Традыцыйна ў навуцы прынята лічыць, што фіна-вугорскія мовы мелі распаўсюджаньне ў рэґіёне ўжо ў 9000 г. да н. э. Балцкія плямёны, што прыйшлі ў Прыбалтыку з поўдня прыкладна ў 2000—1500 г. да н. э., пачалі доўгі працэс адцясьненьня фіна-вуграў на поўнач Прыбалтыкі і іх асыміляцыі. Нягледзячы на гэта, сьляды былых моваў фіна-вугорскага насельніцтва Латвіі вельмі часта і зараз знаходзяцца ў мясцовай тапаніміцы (асабліва Курзэмэ), а таксама ў якасьці субстрата ў латыскай мове.

Часта ўжывальныя фразы і словы па-ліўску

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па-ліўску Прыкладнае прачытаньне Па-беларуску
Tēriņtš! Тэ:ріньтш! Вітаю!
Jõvvõ sīemnaigõ! Йыввы сі:эмнайґы! Смачна есьці!
Jõvā ūomõg! Йыва: у:омыґ! Добрае раніцы!
Jõvā pǟva! Йыва: пя:ва! Добры дзень!
Tienū! Тіэну:! Дзякуй!
Vȯndzist Ūdāigastõ! Вундзіст У:да:йґасты! Шчасьлівага Новага году!
kȭlmä Кы:лмя Паміраць
ikš Ікш Адзін
kakš Какш Два
kuolm Куолм Тры
nēļa Нэ:ля Чатыры
vīž Ві:ж Пяць
kūž Ку:ж Шэсьць
seis Сэйс Сем
kōdõks Ко:дыкс Восем
īdõks І:дыкс Дзевяць
kim Кім Дзесяць

У 1991 годзе латыскі ўрад афіцыйна прызнаў ліўскую мову другой аўтахтоннай (карэннай) мовай нароўні з латыскай.