Перайсьці да зьместу

Амэрыка (Аршанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амэрыка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Зубаўскі
Насельніцтва: 15 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211037[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′18.98″ пн. ш. 30°22′49.01″ у. д. / 54.3219389° пн. ш. 30.3802806° у. д. / 54.3219389; 30.3802806Каардынаты: 54°19′18.98″ пн. ш. 30°22′49.01″ у. д. / 54.3219389° пн. ш. 30.3802806° у. д. / 54.3219389; 30.3802806
Амэрыка на мапе Беларусі ±
Амэрыка
Амэрыка
Амэрыка
Амэрыка
Амэрыка
Амэрыка

Амэ́рыка[2] (з 1964[3] году — Краснапо́льцы[4]) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Копысю, на мяжы са Шклоўскім раёнам. Амэрыка ўваходзіць у склад Зубаўскага сельсавету.

Адзін час тутэйшыя жыхары зьбіралі подпісы па зьмене назвы вёскі. Але нечакана апошняга абаронцу амэрыканскага гонару, нязьменнага правадыра журналістаў Аляксея Калістратовіча хапіў інфаркт. І дагэтуль афіцыйна вёска называецца Краснапольцы, хоць у пашпартах жыхароў значыцца ўжо Амэрыка[5].

Вёска Амэрыка знаходзіцца на грані зьнікненьня. Замест васьмідзесяці двароў засталося чатыры, ды і тыя — толькі жаласнае падабенства былой амэрыканскай велічы[5].

  • 1999 год — 67 чалавек
  • 2010 год — 15 чалавек
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 80
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 71
  5. ^ а б «100 дарог»: Амэрыка просіць дапамогі (рас.)