Якаўлевічы (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаўлевічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Зубаўскі
Насельніцтва: 354 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211036[1]
СААТА: 2236822090
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′23″ пн. ш. 30°30′46″ у. д. / 54.32306° пн. ш. 30.51278° у. д. / 54.32306; 30.51278Каардынаты: 54°19′23″ пн. ш. 30°30′46″ у. д. / 54.32306° пн. ш. 30.51278° у. д. / 54.32306; 30.51278
Якаўлевічы на мапе Беларусі ±
Якаўлевічы
Якаўлевічы
Якаўлевічы
Якаўлевічы
Якаўлевічы
Якаўлевічы

Я́каўлевічы[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 18 кілямэтраў на поўдзень ад Воршы. Месьціцца на берагах ракі Лешча. Вёска Якаўлевічы ўваходзіць у Зубаўскі сельсавет.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае ўпамінаньне 1556 год у складзе маёнтку Талачын Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, уласнасьць нашчадкаў князя Талачынскага.[3] У 1624 Якаўлевіцкая воласьць ва ўласнасьці ў Льва Сапегі[4]. У 18 стагодзьдзі згадываюцца сяло, вёска, маёнтак Якаўлевічы. Сялом Якаўлевічы валодалі Радзівілы, маёнтак Копысь, а вёскай — Агінскія, маёнтак Якаўлевічы.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Якаўлевічы ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 год у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Копыскі павет, Маслакоўская воласьць. 26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Якаўлевічы апынулася ў складзе Маслакоўскай воласьці Горацкага павету. [6]

У 1818 годзе Кацярына Паздзеева (па-расейску: Паздеева, Екатерина Федоровна) атрымала ў спадчыну Якаўлевічы і Чурылава — 211 дзесяцін зямлі. У 1828 годзе Аляксандра Ковшарава (па-расейску: Ковшарова, Александра Федоровна) ўдава надворнага саветніка атрымала ў спадчыну маёнтак Якаўлевічы — 861 дзесяціна зямлі.

На пачатку XX стагодзьдзя згадываюцца сяло, вёска, маёнтак і фальварак. Першаму сялянскаму таварыству належала ў сяле Якаўлевічы 468 дзесяціны, другому сялянскаму таварыству належала ў вёсцы Якаўлевічы 243 дзесяціны і ў вёсцы Крывушча 47 дзесяцін зямлі. В. В. Корф валодаў у маёнаку Якаўлевічы 1786 дзесяцінамі і фальварку 865 дзесяцінамі. [7] Дзейнічала суконная фабрыка ў 1914 — 15 і ў 1925 — 28 гадах. Вырабляла армейскае сукно і коўдры з воўны.[8].

З 1935 году Якаўлевічы — пасёлак. У 1938 году пераўтвораны ў вёску.[9] Побач знаходзілася вёска Крывушча. У 1979 годзе сяло Якаўлевічы, вёску Якаўлевічы і вёску Крывушча аб'ядналі.

10 кастрычніка 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Якаўлевіцкага сельсавету перададзены ў склад Зубаўскага сельсавету[10].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XXI стагодзьдзе

  • 2009 год — 354 чалавекі.
  • 2003 год — 180 двароў, 432 чалавекі.

XX стагодзьдзе

  • 1998 год — 201 двор, 498 чалавек.
  • 1910 год — сяло: 84 двара, 260 мужчын, 256 жанчын; вёска: 35 двароў, 145 мужчын, 134 жанчыны; маёнтак: 4 двара, 7 мужчын, 11 жанчын; фальварак: 2 двары, 2 мужчын, 4 жанчыны; вёска Крывушча: 8 двароў 31 мужчына, 33 жанчыны.[7]

XIX стагодзьдзе

  • 1857 год — сяло 336 чалавек, вёска 164 чалавекі.[11]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя школа і школа-сад, бібліятэка, дом культуры, аптэка, пошта.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс XIX ст.

Сядзіба пабудаваная на левым беразе ракі Лешчы каля мосту і на пачатку XX ст. складалася з чатырох пабудоў. Захаваліся рэшткі прысядзібнага парку — ліпа, дуб і хвоя.[7]

  • Вайсковыя могілкі часоў другой Сусьветнай вайны. Каля шашы пахаваны 23 воіны. У 1965 годзе пастаўлены абеліск.
  • Абеліск на магіле Івана Петрачэнкі[a] пастаўлены ў 1970 годзе на вясковых могілках.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Спаса[b] (XVII — XVIII ст.)[5][11] Сьвятар Грыгор Мікалаевіч Рудніцкі. Пры царкве дзейнічала аднакласная школа. Настаўнік — Пётар Навіцкі.[12]

Вабітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іван Петрачэнка (*1908, Руміна — †1943, Якаўлевічы) — Актыўны ўдзельнік Аршанскага падпольля, кіраўнік дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў Воршы
  2. ^ Царква Сьвятога Спаса, Спаская царква, Спасаўская царква — традыцыйная назва помнікаў праваслаўнай і грэцка-каталіцкай архітэктуры часоў Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага. У XIX ст. тытулы многіх цэркваў перайначылі на расейскі манер — «Праабражэньня Гасподняга», «Спаса-Праабражэнская» (рас. Преображения Господнего, Спасо-Преображенская).


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 119(Б-3), 244. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  4. ^ Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 93 (А-4), 344. — 342 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  6. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Копысь. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
  7. ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 57, 58. — 250 с.
  8. ^ Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — С. 161. — 323 с.
  9. ^ Якаўлевіцкі пасялковы Савет: Занальны дзяржаўны архіў у Воршы
  10. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
  11. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 165. — 613 с.
  12. ^ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1909 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 195, 196. — 375,XL,88,63 с.
  13. ^ Саюз беларускіх пісьменнікаў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]