Лешча (Якаўлевіцкі сельсавет)
Выгляд
| Лешча | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Аршанскі |
| Сельсавет | Зубаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°21′29″ пн. ш. 30°30′14″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 5 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 216 |
| Паштовы індэкс | 211036[1] |
| СААТА | 2236822052 |
| Нумарны знак | 2 |
| Лешча на мапе Беларусі ± Лешча | |
Ле́шча[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 16 кілямэтраў ад Воршы. Месьціцца на левым беразе аднайменнай ракі. Лешча ўваходзіць у склад Зубаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле фундушу ад 30 чэрвеня 1592 граф на Шклове і Мышы Аляксандар Янавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманьне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касьцёлу 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасьць Шклоўскага дамініканскага кляштару.[3] 10 кастрычніка 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Якаўлевіцкага сельсавету перададзеная ў склад Зубаўскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 2 чалавекі
- 2010 год — 5 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ↑ РДГА у Санкт-Пецярбургу, ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)