Ляхаўка (Барысаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ляхаўка
трансьліт. Liachaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Весялоўскі
Вышыня: 169[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 100 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222149[2]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′33.9″ пн. ш. 28°17′39.6″ у. д. / 54.29275° пн. ш. 28.294333° у. д. / 54.29275; 28.294333Каардынаты: 54°17′33.9″ пн. ш. 28°17′39.6″ у. д. / 54.29275° пн. ш. 28.294333° у. д. / 54.29275; 28.294333
Ляхаўка на мапе Беларусі ±
Ляхаўка
Ляхаўка
Ляхаўка
Ляхаўка
Ляхаўка
Ляхаўка

Ля́хаўка[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 19 км на паўночны захад ад Барысава. Ляхаўка ўваходзіць у склад Весялоўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У былыя часы ў Ляхаўцы была вялікая драўляная карчма. Знаходзілася яна ў цэнтры вёскі ля вуліцы, якая цяпер носіць назву Газэтная. Ля карчмы была паштовая станцыя, дзе ўвесь час напагатове была «тройка» коней. Мелася ў вёсцы і невялікая вытворчасьць. Тут выраблялі сукно, якое экспартавалася ў Ангельшчыну. Аб большай значнасьці гэтых месцаў у мінулым можа сьведчыць і тое, што ў навакольлях Ляхаўкі ў лесе маюцца падмуркі старых збудаваньняў. Мелася ў Ляхаўцы напярэдадні 1917 году аднакляснае народнае вучылішча.

Са старых часоў дайшлі да нашых дзён старыя могілкі, якія ўжо амаль непрыкметныя, і дзе ўжо больш за 100 гадоў ня робяць ніякіх пахаваньняў. Сучасныя ж могілкі маюць таксама даўнюю гісторыю і былі ўтвораны напрыканцы ХVІІІ — першай палове ХІХ стагодзьдзя. Наконт іх утварэньня захавалася наступная гісторыя. Згодна звычаю, што раней меў месца, на могілках нельга першым хаваць тутэйшага чалавека. Ён абавязкова павінен быў быць зь іншых месцаў. Калі ў Ляхаўцы ўзьнікла патрэба заснаваньня новых пахаваньняў, гэта праблема была вырашана наступным чынам. Неяк празь вёску ішоў чужы чалавек. У Ляхаўцы яму стала дрэнна. Ён меў праблемы са страўнікам. Тут ён і памёр. Яго пахаваньне стала першым на новым месцы. Так і былі ўтвораны гэтыя могілкі. А тое першае пахаваньне, кажуць, можна ўбачыць і сёньня. На ім маюцца два камені. У адрозьненьне ад іншых пахаваньняў, яно зарыентавана галавой на захад, а не на ўсход.

З заснаваньнем могілак на іх была пабудавана царква, якая захавалася да нашага часу. Прыпісана яна была ў ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя да прыходу Троіцкай царквы ў Бытчы. Першапачаткова царква ў Ляхаўцы мела выгляд зруба з гонтавым дахам. Будынак меў дзьве невялікія вежачкі. Першая, сьпераду будынка, была меншая, а другая, па цэнтры царквы, — большая. У другой вежы знаходзіўся звон. Службы ў царкве ладзіліся падчас рэлігійных сьвятаў і пахаваньняў. Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя будынак быў абшыты дошкамі.

У 19361937 гадах царква была закрыта і да 1992 году выкарыстоўвалася не па прызначэньні. За гэты час тры разы хтосьці спрабаваў яе падпаліць. Аднак царква або не хацела гарэць, або людзі сваечасова заўважалі вогнішча і пасьпявалі патушыць яе.

У 1992 годзе быў зроблены рамонт царквы. Стары зруб быў абшыты новымі дошкамі, былі пакладзены новыя лагі, дах пакрылі шыфэрам. Кажуць, што падчас рамонту, калі аддзіралі старыя дошкі, быў бачны год пабудовы царквы. Захаваўся і стары яе звон. Яго больш за 10 гадоў таму бачылі пад вадой у рацэ Гайна. Ён быў цэлы, але са зламаным вушкам. Аднак ён так і ня быў выцягнуты з ракі. Пасьля рамонту царква аднавіла сваю дзейнасьць.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 100 чалавек
  • 2008 год — 111 чалавек[4]
  • 1999 год — 145 чалавек
  • 1988 год — 253 чалавекі
  • 1960 год — 626 чалавек
  • 1926 год — 546 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікалаеўская царква (1869)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква могілкавая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ляховка (Борисовский район) — Фото Планета(рас.)
  2. ^ Алфавитный список улиц по Ляховка - Белпошта(рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 66
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 147

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]