Перайсьці да зьместу

Зьвяняты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьвяняты
трансьліт. Źvianiaty
Першыя згадкі: 18 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Весялоўскі
Вышыня: 193[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 63 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222132[2]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′24″ пн. ш. 28°22′48″ у. д. / 54.39° пн. ш. 28.38° у. д. / 54.39; 28.38Каардынаты: 54°23′24″ пн. ш. 28°22′48″ у. д. / 54.39° пн. ш. 28.38° у. д. / 54.39; 28.38
Зьвяняты на мапе Беларусі ±
Зьвяняты
Зьвяняты
Зьвяняты
Зьвяняты
Зьвяняты
Зьвяняты

Зьвяня́ты[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 25 км на паўночны захад ад Барысава, 95 км ад Менску[4]. Зьвяняты ўваходзяць у склад Весялоўскага сельсавету.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раўнінны, на захадзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Бярэзінай. Аснову пляніровачнай структуры складае прамалінейная, на поўдні — крывалінейная вуліца амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Яе перакрыжоўваюць дзьве кароткія крывалінейныя вуліцы. Забудова пераважна двухбаковая, месцамі няшчыльная. Жылыя дамы драўляныя, сядзьбнага тыпу.

Упершыню згадваецца ў 18 стагодзьдзі. У 1800 г. засьценак Дзьвіняты, 4 двары, 37 жыхароў, шляхецкая ўласнасьць у Барысаўскім павеце. У 1-й палове 19 стагодзьдзя ва ўладаньні памешчыка І. Кукевіча. На пачатку 20 стагодзьдзя хутар і маёнтак, у Кішчынаслабадзкой воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У маёнтку ў 1902 годзе быў заснаваны вінакурны завод (зачынены ў 1915 годзе). У 1917 годзе на хутары было 3 двары, 18 жыхароў, у маёнтку 98 жыхароў. Панскія землі былі разьдзеленыя паміж беднымі сялянамі вёсак Зьвяняты, Крычына ды Рагатка. Зь лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі акупаванай войскамі Нямецкай імпэрыі. Ад 1 студзеня 1919 году ў складзе БССР, зь лютага — у складзе Літоўска-Беларускай ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Ад 20 жніўня 1924 году — у Кішчынаслабадзкім сельсавеце Барысаўскага, ад 21 жніўня 1925 году — Зембінскага раёнаў Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 году — Менскай акруг (да 28 ліпеня 1930 году), ад 20 жніўня 1938 году Менскай вобласьці, ад 28 ліпеня 1954 году ў Бытчанскім, ад 17 жніўня 1963 году ў Кішчынаслабадзкім, ад 16 ліпеня 1969 году ў Весялоўскім сельсаветах. Паводле перапісу 1926 году 19 двароў, 115 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ад 1 ліпеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі. У першыя месяцы акупацыі ў вёсцы была створана падпольная моладзевая арганізацыя, якая ў пачатку 1943 году налічвала каля 20 чалавек. Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі, зьбіралі і перадавалі партызанам найбольш каштоўныя дадзеныя пра гітлераўцаў. У 1960 годзе 320 жыхароў. У 1988 годзе 71 двор, 134 жыхары.

  • 2010 год — 63 жыхары
  • 2008 год — 40 двароў, 69 жыхароў[4]
  • 1999 год — 89 жыхароў
  • 1960 год — 134 жыхары
  • 1926 год — 116 жыхары

Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па шашы БарысаўХаўхоліца, якая праходзіць побач зь вёскай. Гаспадарчы сэктар на паўночным усходзе вёскі.

  1. ^ Звеняты (Борисовский район) - Фото Планета (рас.)
  2. ^ Алфавитный список улиц по Звеняты — Белпошта (рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 66
  4. ^ а б Звяняты // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 119