Старая Мыш
| Старая Мыш лац. Staraja Myš | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Баранавіцкі |
| Сельсавет | Навамыскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°11′26″ пн. ш. 25°53′38″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 25 чал. (2010)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 163 |
| СААТА | 1204860074 |
| Нумарны знак | 1 |
| Старая Мыш на мапе Беларусі ± Старая Мыш | |
Стара́я Мыш[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Мышанкі. Уваходзіць у склад Навамыскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі пад назвай Мыш як велікакняская (дзяржаўная) уласнасьць. З 1568 году ўладаньне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе ракі Мышанкі, збудаваў Мыскі замак. Замкавыя ўмацаваньні пазначаліся на мапе ВКЛ XVI ст. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. «У гарадку Мышы ўсіх людзей пазабівалі… І горад спалілі і разрабавалі дашчэнту».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мыш апынулася уў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрняў. У пачатку XX стагодзьдзя маёнтак Старая Мыш, у Навамыскай воласьці, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася пасяленьне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старая Мыш абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Старая Мыш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, фальварак у Навамыскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
З 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці, з 8 красавіка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.
26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Чашаўлянскага ў склад Навамыскага сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 — 47 чалавек
- 2010 — 25 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржкаргеацэнтр
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 77.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)