Ласасін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ласасін
трансьліт. Lasasin
Помнік 40 паўстанцам, загінулым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863
Помнік 40 паўстанцам, загінулым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 176 м н. у. м.
Насельніцтва: 189 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225153[1]
СААТА: 1256813046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′22″ пн. ш. 24°53′13″ у. д. / 52.78944° пн. ш. 24.88694° у. д. / 52.78944; 24.88694Каардынаты: 52°47′22″ пн. ш. 24°53′13″ у. д. / 52.78944° пн. ш. 24.88694° у. д. / 52.78944; 24.88694
Ласасін на мапе Беларусі ±
Ласасін
Ласасін
Ласасін
Ласасін
Ласасін
Ласасін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ласасі́н[2] (таксама — Ласасі́на[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2010 год — 189 жыхароў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — вёска і маёнтак у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року працавалі суконная фабрыка, 2 вадзяныя млыны. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 415 жыхароў, у маёнтку Ласасіна 32 жыхары.

За польскім часам — вёска і калёнія ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року 642 жыхары; у 2003 — 235 жыхароў, 117 двароў.

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 189 жыхароў
  • 2005 год — 106 двароў, 209 жыхароў[7]
  • 1999 год — 280 жыхароў

Вайсковы палігон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: 210-ы авіяцыйны палігон

Непадалёк ад вёскі Ласасін, на мяжы Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў, месьціцца 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА («Ружанскі», «Палескі») плошчай болей за 7,5 тысячаў га. Пры палігоне створаны вайсковы гарадок.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Лососин(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 245
  3. ^ Łososin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 274
  4. ^ Łososin, вёска. Radzima.net. Праверана 1 траўня 2012 г.
  5. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(рас.)
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(рас.)
  7. ^ Ласасін // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 516
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 1 траўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ласасінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў